Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

29 ліпеня 2019

Доўгачаканая сустрэча адбылася

У аздараўленчым лагеры "Рось" кожны дзень змены насычаны, запамінальны, непадобны на папярэдні, поўны яркіх мерапрыемстваў, сустрэч, экскурсій і станоўчых эмоцый.

У лагеры кожную аздараўленчую змену сумесна з РАУС арганізуецца сустрэча з байкерамі. І трэцяя змена — не выключэнне.

Усе дзеці з нецярпеннем чакалі дзень, калі байкеры павінны прыехаць у лагер. І вось ля варот лагера, у суправаджэнні аўтамабіляў ДАІ з’явіліся нашы госці. Дзеці разглядалі матацыклы, размаўлялі з байкерамі і супрацоўнікамі дзяржаўтаінспецыі, ім нават дазволілі пасядзець на матацыклах і ў аўтамабілі ДАІ, фатаграфаваліся каля матацыклаў.








































































Хлапчукі ўяўлялі сябе за рулём на такіх прыгожых, вялікіх матацыклах. Доўгачаканая сустрэча адбылася. І дзеткі, і іх бацькі, якія прыехалі на мерапрыемства ў лагер засталіся задаволенымі, дзяліліся масай уражанняў і эмоцый.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".