Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

15 чэрвеня 2019

“Беларускі вянок” сплялі з “Белай Руссю”

Дзень беларускай мовы прайшоў у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Рось”.

Сімвалічна, што ў мерапрыемстве пад мілагучнай назвай “Беларускі вянок” прынялі ўдзел члены Ваўкавыскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. “Беларускі вянок” усе разам сплялі з песень і вершаў на роднай беларускай мове і пра сваю малую радзіму. Каб маленькія беларусы раслі здаровымі, а адпачынак у лагеры быў займальным, госці прыйшлі з падарункамі: на спартыўны інвентар у лагеры запыт у выхаванцаў вялікі. Бясспрэчна, сустрэча была карыснай і для дзяцей, і для дарослых.

Па матэрыялах сайта раеннай газеты "Наш час".