Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

27 сакавіка 2018

Аб правядзенні добраўпарадкавання дарог Ваўкавыскага раёна ў2018 годзе

Згодна з планам мерапрыемстваў аб добраўпарадкаванні горада Ваўкавыска і Ваўкавыскага раёна на 2018 год, вытворчым камунальным унітарным прадпрыемствам «Ваўкавыская камунальная гаспадарка» запланаваны мерапрыемствы па падтрыманню ў належным стане дарожна-вулічнай сеткі горада Ваўкавыска, гарадскіх пасёлкаў Рось і Краснасельскі, а менавіта выкананне работ па грэйдзіраванню грунтавых дарог, працягласцю - 61,2 км, ямачнаму рамонту дарог з асфальтабетонным пакрыццём у аб'ёме 1,75 тысяч квадратных метраў. У сувязі з адсутнасцю фінансавання работы па будаўніцтву і капітальнаму рамонту аб'ектаў добраўпарадкавання не запланаваны.

Дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленнем № 188 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» запланаваны работы па рамонтуасфальтабетоннага пакрыцця наступных дарог Ваўкавыскага раёна на 2018 год:

- Н-6013 Субачы-Шылавічы-Сямёнава-Вялікая Бераставіца, км 3,5 – км 6,0;

- Н-7035 Субачы-Шандры, км 3,6 – км 5,7;

- Н-6287 Мсцібава-Шылавічы-Словікіількаўцы, км 7,45 – км 8,2;

- Н-6287 Мсцібава-Шылавічы-Словікіількаўцы, км 9,28 – км 10,28;

- Н-6294 Рось-Бабловаэпля, км 0 – км 2,0;

- Н-6294 Рось-Бабловаэпля, км 9,4 – км 12,0;

- Н-6303 Ваўкавыск-Плябанаўцы-Дубаўцы, км 16,32 – км 17,5;

- Н-6303 Ваўкавыск-Плябанаўцы-Дубаўцы, км 12,2 – км 13,5;

- Н-7011 Ізабелін-Харужанцы-Нізяны-Ельцеўшчына-Паўлаўшчына, км 0 – км 0,8;

- Н-6298 Ізабелін-Драгічаны-Жарнаўка-Ізабелін, км 0,71 – км 1,71.

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама