Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.04.2020

Зборная Беларусі па хакеі займае 13-е месца ў абноўленым рэйтынгу IIHF

Зборная Беларусі займае 13-е месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА. Беларусы змаглі палепшыць сваю ранейшую пазіцыю ў рэйтынгу, набраўшы 2545 ачкоў і апярэдзіўшы французскую дружыну (2540). Што датычыцца лідараў, то імі па-ранейшаму застаюцца канадцы, у якіх 3470 пунктаў. На 70 ачкоў менш у каманды Расіі, якая ідзе следам. Замыкаюць тройку мацнешых фіны (3345). Таксама ў дзясятцы мацнейшых шведы (3325), чэхі (3200), амерыканцы (3140), немцы (3090), швейцарцы (3060), славакі (2835) і дружына з Латвіі (2810). З 27 па 30 жніўня ў Браціславе пройдзе кваліфікацыйны турнір на Гульні-2022 у Групе D. Беларуская лядовая дружына паспаборнічае за адзіную пуцёўку з хакеістамі Славакіі, Аўстрыі, Польшчы і Латвіі. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.