Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

30 лістапада 2019

Заўтра — Дзень юрыста

Дзень юрыста — цікавае і пакуль яшчэ маладое свята, гісторыя якога ў Рэспубліцы Беларусь налічвае крыху больш за 20 гадоў.

У якасці прафесійнага святочнага дня Дзень юрыста быў заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Гэтым нарматыўным прававым актам вызначана адзначаць Дзень юрыста ў першую нядзелю снежня. У нашай краіне ёсць і іншыя прафесійныя святы, што датычацца юрыдычных спецыяльнасцяў, якія адзначаюць супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры, следчых органаў. Таму святкаванне ўласна Дня юрыста атрымала шырокае распаўсюджанне сярод судзейскіх работнікаў, якія свайго адмысловага свята не маюць.

Па матэрыялах сайта газеты "Звязда".