Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.05.2020

Выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 1-5 верасня

ХХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 1-5 верасня 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЗАТ "МінскЭкспа", паведамляе БЕЛТА. "У сувязі з пандэміяй каранавіруса правядзенне міжнародных спецыялізаваных выставак "Белагра-2020", "Белферма", "Белпрадукт", "Харчовая індустрыя" і "Харчмаш. Холад. Упак" пераносіцца на 1-5 верасня 2020 года", - гаворыцца ў паведамленні. Выстаўкі павінны былі адбыцца 2-6 чэрвеня. Што датычыцца выставак "Машынабудаванне-2020", "Зварка і рэзка", "Абарона ад карозіі. Пакрыцці", "Ліцметэкспа: ліццё і металургія", то новы тэрмін іх правядзення - з 15 па 18 верасня 2020-га. Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Беларускі будаўнічы тыдзень" і "Белкамунтэх. Сучасны горад" перанеслі на 7-9 красавіка 2021 года. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.