Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

17 кастрычніка 2019

Ужо больш за 700 замежных наглядальнікаў акрэдытавана для назірання за выбарамі

Па запрашэнні беларускіх улад наглядальнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ адкрылі місію па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Асноўная група місіі складаецца з 11 экспертаў, што базіруюцца ў Мінску. 30 доўгатэрміновых наглядальнікаў будуць працаваць па ўсёй краіне з 23 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе АБСЕ. Прадстаўнікам місіі ўжо ўручаны акрэдытацыйныя пасведчанні.

Акрамя таго, чакаецца, што дзяржавы — удзельніцы АБСЕ накіруюць 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь за некалькі дзён да выбараў.

Місія ацэніць правядзенне выбараў на адпаведнасць абавязацельствам у рамках АБСЕ і іншым міжнародным абавязацельствам і стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама нацыянальнаму заканадаўству. Неад'емнай часткай назірання стануць сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і міжнароднай супольнасці.

Наглядальнікі ад Садружнасці незалежных дзяржаў пачалі работу ў Беларусі 4 верасня. Цяпер місія СНД канстатуе вялікую ўвагу з боку ўсіх структур улады Беларусі да падрыхтоўкі да выбараў. Агульная задача, якая пастаўлена на самым высокім узроўні, — забяспечыць годнае правядзенне выбараў, права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне. Вядзецца рэгістрацыя наглядальнікаў ад СНД. Заяўкі паступаюць ад усіх дзяржаў-членаў.

«Ужо цяпер зарэгістраваны 302 наглядальнікі з краін Садружнасці, якія пачнуць назіранне напярэдадні выбараў. Яны звычайна прыязджаюць дні за тры-чатыры. Мы думаем, што агульная колькасць нашай місіі складзе прыкладна 400 чалавек», — цытуе карэспандэнт БелТА старшыню Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Сяргея ЛЕБЕДЗЕВА.

У склад місіі ўключаны дэпутаты парламентаў краін Садружнасці, прадстаўнікі ЦВК, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Мінску.

«Ніякай інфармацыі аб скаргах у пракуратуру, МУС, з якімі мы ў цесным кантакце, пакуль не атрымлівалі, — адзначыў Сяргей Лебедзеў. — Але мы сочым за сітуацыяй. Зразумела, калі будуць нейкія скаргі, будзем іх фіксаваць. А рэагаваць будуць адпаведныя органы Беларусі».

Па матэрыялах сайта газеты "Звязда".