Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.04.2020

У суботніку прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, пералічана Br 8,7 млн

У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел 2,3 млн беларусаў, сабрана каля Br 8,7 млн, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння жыхары краіны актыўна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Усяго, паводле папярэдніх даных, удзельнічалі каля 2,3 млн чалавек. Яны працавалі ў розных месцах, займаліся прывядзеннем у парадак населеных пунктаў, добраўпарадкаваннем, пасадкай лесу. Усяго сабрана і пералічана каля Br 8,7 млн", - адзначыў Уладзімір Кухараў. Віцэ-прэм'ер нагадаў, што 50 працэнтаў сабраных грошай застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, месцаў пахаванняў, дзіцячых лагераў. Яшчэ 50 працэнтаў пойдзе на будаўнічыя работы ў Нацыянальным мастацкім музеі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне. Уладзімір Кухараў лічыць, што суботнік стаў добрай традыцыяй, якая дазваляе бачыць вынікі сваёй працы, таму людзі актыўна ў ім удзельнічаюць. "Гэта ўсё робіцца для таго, каб кожны ўнёс свой пасільны ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне мясцін, дзе ён пражывае. Гэта, вядома, людзей стымулюе да таго, што традыцыю трэба прадаўжаць", - сказаў ён. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.