Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

6 лютага 2018

У сферы асаблівай увагі. Бяспека грамадзян: у кожнага свае задачы, і яны павінны выконвацца

Тэму бяспекі грамадзян па выніках работы абласнога ўпраўлення МНС і ДАІ УУС у студзені бягучага года абмеркавалі на аператыўнай нарадзе ў абласным выканаўчым камітэце. 

– У гэтай справе не павінна быць фармалізму, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. –  Актыўна працаваць трэба ўсім адказным службам: мабільным групам, якія выязджаюць на месцы, сельскім выканкамам, арганізацыям сацыяльнай абароны, аховы здароўя, МНС, ТРВОДа, сродкам масавай інфармацыі. У кожнага тут свае задачы, і яны павінны выконвацца.

Усе пажылыя людзі, якія ў гэтым маюць патрэбу, павінны атрымаць месца ў дамах сумеснага пражывання і іншых сацыяльных установах, асабліва на зімовы перыяд, даручыў губернатар. Ні адзін чалавек сталага ўзросту не павінен застацца без увагі і, пры неабходнасці, дапамогі. Калі гэта не адзінокія людзі, ім ёсць каму дапамагчы, акрамя дзяржавы, значыць, трэба працаваць з дзецьмі, сваякамі, якія абавязаны клапаціцца пра блізкіх. Калі ж гаворка ідзе аб грамадзянах, якія злоўжываюць спіртным, то тут трэба ўжываць меры ўздзеяння, пры неабходнасці накіроўваць іх у лячэбна-працоўныя ўстановы. 
У цэлым у вобласці ў студзені знізілася колькасць пажараў. З Лідскім райвыканкамам, дзе сітуацыя ў раёне найбольш трывожная, яе прычыны абмеркавалі ў рэжыме відэаканферэнцыі. У раёне ўжо працавала абласная мабільная група, намечаны меры, якія цяпер рэалізоўваюцца. У той жа час з тых, хто не справіўся з задачамі, попыт будзе строгі, адзначана на аператыўнай нарадзе. Трэба зрабіць усё неабходнае, каб не дапускаць гібелі людзей на пажарах, падкрэсліў губернатар.

У цэнтры ўвагі была таксама тэма бяспекі на дарогах. Тут важна спалучаць прафілактычную, тлумачальную працу з дакладным аналізам і кантролем за сітуацыяй. ДАІ актыўна выкарыстоўвае сучасныя сродкі кантролю за выкананнем Правілаў дарожнага руху. 

– Пра гэта трэба шырока інфармаваць насельніцтва, – даручыў Уладзімір Краўцоў. – Ведаючы, што сітуацыя на дарозе пад наглядам, вадзіцелі і пешаходы паводзяць сябе дысцыплінавана, і гэты фактар трэба выкарыстоўваць. Таму праз СМІ і іншыя сродкі да людзей трэба даводзіць інфармацыю аб тым, дзе ўстаноўлены сродкі кантролю. 

У зоне асаблівай увагі застаецца траса М6, дзе працягваюцца будаўнічыя работы. Сумеснымі намаганнямі на ёй удаецца захоўваць невысокую аварыйнасць, аднак аслабляць кантроль тут нельга. 

На аператыўнай нарадзе разгледжаны блок важных эканамічных пытанняў. Уладзімір Краўцоў даручыў аператыўна прыступіць да рэалізацыі ў рэгіёне праектаў, уключаных у Дзяржаўную інвестыцыйную праграму, у першую чаргу, у горадзе атамшчыкаў – Астраўцы, а таксама ў абласную інвестпраграму. Давядзецца працаваць таксама  ў рамках трансгранічных праектаў, якія будуць ажыццяўляцца ў гэтым годзе і ў бліжэйшыя гады.

Гродзенская праўда