Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

28 красавіка 2020

У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца

У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца - дзень памінання памерлых, які прыпадае на аўторак другі велікоднага тыдня. Назва свята паходзіць ад слова "радасць", якую прынесла ўсім Уваскрасенне Гасподняе, піша БелТА.

Асаблівае месца Радаўніцы ў гадавым крузе царкоўных святаў - адразу пасля Светлага велікоднага тыдня - як бы загадвае хрысціянам не аддавацца смутку з-за смерці блізкіх, а наадварот радавацца іх нараджэнню ў новае жыццё - жыццё вечнае. Перамога над смерцю, здабытая праз Езуса Хрыста, выцясняе смутак аб часовым расстанні з роднымі.

У гэты дзень у цэрквах здзяйсняецца святочная служба: упершыню пасля Вялікадня гучыць памінальная малітва, да якой дадаюцца велікодныя спевы. Для памінання блізкіх вернікі ў храме падаюць запіскі з іх імёнамі, ставяць свечкі з малітвай аб спачыне памерлых, прыносяць прадукты на "канун" (падсвечнік у форме стала, які стаіць перад Распяццем).

Молячыся за памерлых, жывыя дзеляцца з імі пасхальнай радасцю аб уваскрослым Хрысце-Збаўцу. На Радаўніцу абавязковыя абрадавыя стравы - памінальная посная куцця з мёдам, фарбаваныя велікодныя яйкі, кулічы, бліны, мядовыя велікодныя пернікі.

Памінанне здзяйсняецца і на могілках. Магілу прыбіраюць, запальваюць на ёй свечку ў памяць аб памерлым. Абавязак любога праваслаўнага хрысціяніна ў гэтае свята - маліць Госпада аб супакоі душ родных і блізкіх. Дома перад памінальнай трапезай неабходна пачытаць памінальныя малітвы з малітваслова.

Па матэрыялах сайта БелТА.