Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.05.2020

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты

У Беларусі з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна будзе ісці збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты, паведамляе БЕЛТА. Збіраць подпісы будуць 15 ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у ЦВК прэтэндэнтамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. паўналетніх грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права. Паставіць подпіс можна за некалькі кандыдатур, але за адну і тую ж - толькі раз. Члены ініцыятыўных груп маюць права знаёміць выбаршчыкаў з біяграфіяй прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта, але інфармацыйныя і іншыя матэрыялы пра іх не раздаюцца. З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі зборшчыкі подпісаў павінны прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі: насіць маскі, апрацоўваць рукі антысептыкам і г.д. Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. У адпаведнасці з каляндарным планам вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя - з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней як у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.