Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.09.2020

У Беларусі да 2025 года трэць жылля плануецца будаваць з дзяржпадтрымкай

У Беларусі да 2025 года трэць жылля плануецца будаваць з дзяржпадтрымкай, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 20 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "З пачатку 2021 года запланавана штогод павялічваць будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай на 100 тыс. кв.м. Мы плануем выйсці на практычна 1,5 млн кв.м жылля з дзяржпадтрымкай у 2025 годзе - прычым удзельная вага будаўніцтва такога жылля вырасце з 26 працэнтаў у 2021 годзе да 33 працэнтаў у агульным аб'ёме", - расказаў Руслан Пархамовіч. У 2020 годзе да ўводу прадугледжана ў цэлым 4 млн кв.м жылля, паводле ацэнкі міністра, гэты паказчык будзе выкананы. "У далейшым мы плануем нарошчваць будаўніцтва жылля на 100 тыс. кв.м штогод, - адзначыў Руслан Пархамовіч. - Плануем выйсці да 2025 года на 4,5 млн кв.м жылля". Паводле слоў міністра, у Мінску будзе будавацца не больш як 600 тыс. кв.м жылля ў год. "Уся ўвага будзе пераведзена на гарады-спадарожнікі, якіх у Мінска пяць, таму асноўнае жыллё будзе будавацца там", - растлумачыў міністр. Па выніках 2020 года ў гарадах-спадарожніках прадугледжаны ўвод каля 50 тыс. кв.м жылля, у наступным годзе - 280 тыс. кв.м, да 2025 года - 1 млн кв.м. Найбольш актыўна будуць узводзіць жыллё ў Смалявічах. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.