Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.09.2020

Стратэгія Беларусі па барацьбе з COVID-19 па паспяховасці параўнальная з падыходам Швецыі - Богдан

Стратэгія Беларусі па барацьбе з COVID-19 па паспяховасці параўнальная з падыходам Швецыі, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан 27 верасня ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА. "Беларусь пайшла тым жа шляхам, што і Швецыя. Магчыма, калі б не хваляванні вакол палітычных падзей, падаграваемыя Telegram-каналамі, то вопыт Беларусі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19 быў бы пастаўлены ў адзін рад з вопытам Швецыі як адзін з самых паспяховых і эфектыўных", - сказала Алена Богдан. "Беларусь не закрыла граніцы, мы не спынілі вытворчасць, выканалі ўсе свае міжнародныя абавязацельствы, нам хапіла ложкавага фонду, лекавых сродкаў". "Мы прадоўжылі з фізічным дыстанцыраваннем, з мяккімі каранціннымі мерамі нармальную жыццядзейнасць нашай краіны", - адзначыла намеснік міністра. Яна дадала, што сёння ў шэрагу краін, якія спрабуюць назад увесці строгія каранцінныя меры, узнікае незадаволенасць насельніцтва, "таму што ў іх перад вачамі ёсць вопыт дзвюх краін". "Таму я лічыла і лічу, што вопыт Беларусі ўнікальны і правільны", - рэзюмавала Алена Богдан. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.