Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.07.2020

Развіццё горада і работа прадпрыемстваў: Сергяенка наведаў Слонім

Слонім за апошнія гады значна змяніўся, пахарашэў і, што важна, прадаўжае развівацца. Такое меркаванне сёння ў час паездкі ў Слонімскі раён выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сёння Ігар Сергяенка азнаёміўся з работай Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі і Слонімскага кардонна-папяровага завода "Альберцін", а таксама сустрэўся з калектывамі прадпрыемстваў. "Я не быў у Слоніме больш як дзесяць гадоў. Горад за гэты час значна змяніўся, стаў больш утульным, чыстым і прыгожым. Вялікі аб'ём работ выкананы ў цэнтральнай частцы, прыведзены ў парадак гістарычны цэнтр, адрамантаваны дарогі. Шмат увагі ўдзяляецца развіццю інфраструктуры", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Так, вядзецца праектаванне фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам, ёсць планы па будаўніцтве дзіцячага сада ў маладым жылым раёне Паўднёвы Захад. У час сустрэч з калектывамі, якія прайшлі ў фармаце адкрытага дыялогу, былі акрэслены пытанні, якія хвалююць жыхароў Слоніма. Датычыліся яны розных сфер, у тым ліку жыллёва-камунальнай гаспадаркі, развіцця сістэмы аховы здароўя, транспартных зносін. На пытанні дадзены канкрэтныя адказы, рашэнні па некаторых зваротах ўзяты на кантроль. "Адзначу, што работнікі прадпрыемстваў, а на кожным з іх амаль 800 чалавек, з аптымізмам глядзяць у будучыню. Вырашаюцца, што немалаважна, усе сацыяльныя пытанні. Самае галоўнае, што тут у няпросты час не проста захавалі калектывы, але і нарасцілі аб'ёмы вытворчасці, актыўна працуюць на знешніх рынках. Напрыклад, у "Альберціна" амаль 60 працэнтаў прадукцыі пастаўляецца на экспарт, у камвольна-прадзільнай фабрыкі - звыш 80 працэнтаў. Ёсць і праекты па мадэрнізацыі вытворчасці, якія дадуць магчымасць выйсці на новыя рынкі, новыя гарызонты", - адзначыў Ігар Сергяенка. У час сустрэч, дарэчы, кіраўнікі прадпрыемстваў папрасілі садзейнічання ў вырашэнні некаторых пытанняў. Ігар Сергяенка падкрэсліў, што трэба дапамагаць тым, хто працуе і зацікаўлены ў развіцці. Слонімскі кардонна-папяровы завод "Альберцін" - прадпрыемства з больш як двухвекавой гісторыяй. Папяровая фабрыка тут з'явілася яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя. Сёння прадпрыемства выпускае ў год каля 70 тыс. т прадукцыі: розныя віды кардону, паперы, санітарна-гігіенічныя вырабы. Больш як 60 працэнтаў прадукцыі адпраўляецца на экспарт. Дарэчы, асноўнай сыравінай для вытворчасці з'яўляецца макулатура: у месяц на "Альберціне" перапрацоўваецца да 9 тыс. т. Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка - адзін з вядучых вытворцаў чысташарсцяной, паўшарсцяной і акрылавай пражы для трыкатажнай вытворчасці краін СНД. У месяц тут выпускаюць 140 т прадукцыі. Большая частка яе - звыш 80 працэнтаў - адпраўляецца на экспарт. Асноўны рынак збыту - Расія, аднак прадпрыемства выходзіць на рынкі краін Блізкага Усходу, а таксама ЕС. Цяпер пачынаецца і маштабны праект па мадэрнізацыі вытворчасці, у тым ліку ўстаноўцы новага фарбавальнага абсталявання. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.