Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

6 чэрвеня 2020

Пытанні павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржфінансамі павінны быць прыярытэтнымі ў рабоце Мінфіна - Галоўчанка

Прыярытэтнымі ў рабоце Міністэрства фінансаў павінны быць пытанні павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Такую задачу паставіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка перад новым міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым, прадстаўляючы яго калектыву, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Як адзначыў Раман Галоўчанка, сітуацыя ў эканоміцы сёння патрабуе прыняцця дакладных і вывераных рашэнняў. У аснове - збалансаванасць бюджэтнай сістэмы і рацыянальнае расходаванне бюджэтных сродкаў. Усе сацыяльныя гарантыі дзяржавы павінны выконвацца ў поўным аб'ёме.

Прэм'ер-міністр падзякаваў Максіму Ермаловічу за работу на пасадзе міністра, адказнае стаўленне да даручанай справы, прафесіяналізм і дзяржаўны падыход.

Ад Міністэрства фінансаў і яго новага кіраўніка ўрад чакае прадаўжэння эфектыўнай работы па названых напрамках. "Мінфін з'яўляецца адным з ключавых дзяржаўных органаў і ў многіх пытаннях павінен быць флагманам дзяржаўнай палітыкі", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.