Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.07.2020

Прэм'ер-міністры краін ЕАЭС прынялі план барацьбы з COVID-19

Еўразійскі міжурадавы савет сёння на пасяджэнні ў Мінску зацвердзіў комплексны план мерапрыемстваў у галіне аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19 у Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Плануецца абмен інфармацыяй, рэалізацыя ўзгодненага алгарытму рэагавання на ўспышкі інфекцыйных захворванняў, сумесная распрацоўка рэкамендацый па правядзенні лабараторных даследаванняў, - растлумачылі ў ЕЭК. - Намечаны сумесныя навуковыя даследаванні па забеспячэнні доступу да якасных, бяспечных, эфектыўных дыягнастычных сродкаў і вакцын, а таксама тэхнічных сродкаў для процідзеяння інфекцыйным захворванням". Запланавана правядзенне сумесных вучэнняў спецыялістаў профільных арганізацый дзяржаў ЕАЭС для адпрацоўкі мер рэагавання на ўспышкі вядомых і новых інфекцыйных захворванняў, размяшчэнне афіцыйнай інфармацыі аб зарэгістраваных вытворцах медыцынскіх вырабаў, неабходных для барацьбы з небяспечнымі інфекцыямі. "Рэалізацыя ўключаных у план мерапрыемстваў дапаможа ўмацаваць адзіны патэнцыял сістэмы аховы здароўя краін ЕАЭС, які будзе запатрабаваны ў саюзе не толькі ў барацьбе з COVID-19, але і іншымі інфекцыйнымі захворваннямі, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Выкананне сумесных мерапрыемстваў комплекснага плана будзе садзейнічаць прадухіленню магчымых будучых эпідэмій". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.