Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.07.2020

Петрышэнка: свята ў Александрыі стала культурным брэндам нашай краіны

Свята ў Александрыі стала культурным брэндам нашай краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час урачыстага адкрыцця свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА. "За час свайго існавання свята ў Александрыі стала культурным брэндам нашай краіны, і мы ганарымся ім, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - На свяце сабралася шмат нацыянальных традыцый, якія дэманструюць нашы майстры. Гэтыя ўменні ім дасталіся ад дзядоў і прадзедаў, бабуль і прабабак. Прыемна, што сабралася моладзь. Тут яны засвойваюць тыя традыцыі і абрады, якія складваюцца ў нашу нацыянальную культуру, у наша духоўнае багацце". Гасцей свята павітаў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. "Калі ласка на гасцінную Магілёўскую зямлю. Ужо 11-ы раз па славянскім звычаі мы збіраемся на гэтай багатай зямлі. Вельмі прыемна бачыць тут тых, хто памятае і шануе нашы абрады", - адзначыў Леанід Заяц. - Сёння да нас прыехалі госці з Расіі і Украіны. Мы сабраліся ў знакавым месцы - на беразе Дняпра, што злучае тры нашы дзяржавы". У час цырымоніі адкрыцця свята ў Александрыі ўпершыню прайшоў паказ традыцыйных нацыянальных касцюмаў. Тут было прадстаўлена больш за сто беларускіх убранняў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Далучыліся да паказу і госці з Расіі і Украіны. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.