Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.06.2020

Міністэрства аховы здароўя і рэстаратары далі рэкамендацыі аб'ектам грамадскага харчавання па прафілактыцы COVID-19

Установы дзяржаўнага санітарнага нагляду Міністэрства аховы здароўя сумесна з Асацыяцыяй рэстаратараў распрацавалі рэкамендацыі для аб'ектаў грамадскага харчавання па мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА. Так, у работнікаў неабходна штодзень кантраляваць тэмпературу цела. Да працы нельга дапускаць тых, у каго ёсць прыкметы захворвання, у тым ліку насмарк, чханне, кашаль, павышаная тэмпература цела. Пры абслугоўванні наведвальнікаў персанал павінен прымяняць сродкі аховы органаў дыхання і пальчаткі. У даступных месцах неабходна забяспечыць наяўнасць сродкаў дэзынфекцыі для апрацоўкі рук. Дазатары неабходна запаўняць мылам і сродкамі дэзынфекцыі. Паміж сталамі трэба забяспечыць адлегласць 1,5 м, рэгулярна (кожныя дзве гадзіны) праветрываць памяшканні, праводзіць вільготнае прыбіранне з выкарыстаннем сродкаў дэзынфекцыі, дазволеных для прымянення для гэтых мэт, а таксама інфармаваць работнікаў аб неабходнасці захоўвання правіл асабістай гігіены. Установы дзяржаўнага санітарнага нагляду Міністэрства аховы здароўя пастаянна ацэньваюць арганізацыю і выкананне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў адносна суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці, уключаючы аб'екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання. Ёсць факты, якія сведчаць аб безадказным стаўленні некаторых кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, а таксама работнікаў такіх аб'ектаў да выканання мерапрыемстваў па папярэджанні заносу і распаўсюджвання COVID-19 як сярод персаналу, так і сярод насельніцтва. У прыватнасці, толькі за апошнія дні парушэнні выяўлены у 1180 (у 43 працэнтах ад агульнай колькасці правераных) аб'ектах рознічнага гандлю, у 256 (44,7 працэнта) - грамадскага харчавання, у 80 (19,2 працэнта) - бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сярод іх невыкананне асабістай гігіены работнікамі, у тым ліку адсутнасць (невыкарыстанне) сродкаў індывідуальнай аховы, непрыняцце мер па захаванні сацыяльнага дыстанцыравання, адсутнасць дастатковага запасу сродкаў дэзынфекцыі для правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў. Па ўсіх фактах выяўленых недахопаў санітарна-эпідэміялагічная служба прыняла меры. У дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, якія дапусцілі неаднаразовыя парушэнні, вынесена 273 патрабаванні аб прыпыненні (забароне) дзейнасці аб'ектаў. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.