Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

6 лютага 2018

Максім Рыжанкоў: "Сродкам масавай інфармацыі варта быць больш актыўнымі ў сацыяльных сетках"

Такое меркаванне выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на калегіі Міністэрства інфармацыі па выніках работы ў 2017 годзе.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што сучасныя ўмовы патрабуюць быць актыўнымі, і па ўсіх рэсурсах варта распаўсюджваць інфармацыю, падаючы яе цікава,  не пераймаючы адзін у аднаго. Кожны рэсурс павінен прадстаўляць нешта асаблівае, арыентаванае на пэўны сегмент грамадства. Акрамя таго, трэба нарошчваць аб'ём кантэнту ўласнай вытворчасці, гэта тычыцца ў першую чаргу беларускіх тэлеканалаў. Гэта важна для ўмацавання суверэнітэту краіны, для папулярызацыі нацыянальных каштоўнасцяў, сказаў ён.

Гаворачы аб мясцовай прэсе, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адзначыў, што рэгіянальныя выданні павінны паказваць зрэз мясцовага жыцця, на старонках СМІ павінны знаходзіць адлюстраванне апавяданні аб людзях працы. 

Максім Рыжанкоў дадаў, што важна вывучыць сітуацыю ў кнігавыдавецтве. Трэба больш цесна працаваць з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, шукаць і падтрымліваць маладых аўтараў, чыя літаратура актуальная, адлюстроўвае сучаснасць. Гэта ж тычыцца і кінасцэнарыяў. Рэжысёры гатовы экранізаваць класіку, а сучасных добрых сцэнарыяў не знайсці. 

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта заявіў, што СМІ павінны служыць кансалідацыі грамадства, даносіць да людзей праўдзівую інфармацыю. Гэта абавязковая ўмова прысутнасці на медыйнай прасторы. Важная адказнасць кожнага журналіста за інфармацыю, што ён выпускае, якая павінна быць праверана, пісьменна прадстаўлена, сказаў на заканчэнне ён.


*** 

Міністэрству інфармацыі неабходна прааналізаваць становішча спраў у выдавецкай справе Беларусі. Пра гэта сёння на выніковай калегіі ведамства паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Васілій Жарко. 

Віцэ-прэм'ер спыніўся на некаторых аспектах развіцця галіны. "Мінінформу неабходна ўсебакова прааналізаваць пытанні выдавецкай дзейнасці", - сказаў ён.

У сістэме міністэрства шэсць выдавецтваў, у многіх ведамстваў ёсць свае рэдакцыйна-выдавецкія цэнтры - іх ужо больш за 130. "Таму трэба дэталёва вывучыць, як загружаны выдавецтвы, якія кнігі выдаюцца, наколькі яны запатрабаваныя, іх сабекошт, рэнтабельнасць", - даручыў Васілій Жарко. Мінінфарму трэба будзе таксама прааналізаваць сітуацыю з запасамі гатовай прадукцыі на складах выдавецтваў і ўнесці прапановы па развіцці галіны.

У ліку іншых задач ён назваў адкрыццё новых магазінаў і кіёскаў, у тым ліку ў рэгіёнах, папулярызацыю чытання сярод дзяцей. СМІ, на думку віцэ-прэм'ера, важна надаваць больш увагі прапагандзе здаровага ладу жыцця, сямейных каштоўнасцяў, ствараць больш адукацыйнага кантэнту для дзяцей і моладзі.


*** 

Кожны СМІ ў Беларусі павінен стаць мультымедыйным цэнтрам. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. 
Мінінфарм ужо правёў шэраг абласных семінараў, звязаных з роляй мясцовых СМІ ў сацыяльна-эканамічным развіцці розных рэгіёнаў. "Лічым, што кожная рэдакцыя, нават раённая газета павінна стаць свайго роду медыйным, мультымедыйным цэнтрам, дзе будуць выкарыстоўвацца розныя тэхналогіі ў стасунках з чытачом", - падкрэсліў міністр.


*** 

Калі СМІ працуюць на кансалідацыю грамадства, то прэтэнзій да іх быць не можа. Пра гэта заявіў на калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч. 
Адной з асноўных задач Міністэрства з'яўляецца ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Беларусі аб СМІ. "Міністэрствам інфармацыі ў 2017 годзе вынесена 17 пісьмовых папярэджанняў: 7 сродкам масавай інфармацыі і 7 інфармацыйным рэсурсам (аднаму - двойчы, аднаму - тройчы). У 2016 годзе было вынесена 16 пісьмовых папярэджанняў: 8 - сродкам масавай інфармацыі, 8 - інфармацыйным рэсурсам", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

Па яго словах, аналіз зваротаў грамадзян паказвае, што прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва, розных палітычных поглядаў у аднолькавай ступені трывожыць змястоўнае напаўненне сеткавых рэсурсаў, уседазволенасць ў ацэнках і выказваннях. "Усе спрэчкі, увесь градус высвятлення адносін у частцы дакладнасці выкладзенай інфармацыі пераходзяць у прастору дзейнасці інтэрнэт-рэсурсаў. Нікому не ставіцца задача закрыць, пазбавіць доступу і іншае. Усе дзеянні звязаны з заканадаўчай ацэнкай змястоўнай часткі тых ці іншых публікацый. Калі розныя, як дзяржаўныя, так і грамадскія, інстытуты не парушаюць закон, працуюць на кансалідацыю грамадства ў дасягненні здаровых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных задач, то прэтэнзій да іх быць не можа", - сказаў міністр.

У 2017 годзе назіралася тэндэнцыя росту колькасці пісьмовых папярэджанняў, якія Мінінфарм вынес на падставе рашэнняў судоў аб тым, што  апублікаваная інфармацыя  не адпавядае рэчаіснасці і ганьбуе гонар, годнасць ці дзелавую рэпутацыю фізічных асоб альбо дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб. З агульнай колькасці пісьмовых папярэджанняў пяць было вынесена менавіта на гэтых падставах, удакладніў міністр.

Акрамя таго, калі ў мінулыя гады вялікая колькасць пісьмовых папярэджанняў выносілася сродкам масавай інфармацыі за невыкананне патрабаванняў заканадаўства аб выхадных звестках, то ў 2017 годзе такія парушэнні ўстаноўлены толькі ў двух выпадках.

З 1 ліпеня 2017 года ўступілі ў дзеянне патрабаванні заканадаўства аб прысваенні знака ўзроставай катэгорыі прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі. Тром СМІ былі вынесены пісьмовыя папярэджанні за парушэнне патрабаванняў заканадаўства і адсутнасць такога знака.

У 2017 годзе ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключана 196 матэрыялаў на падставе 37 рашэнняў судоў. Усяго з 2008 года ў гэты спіс уключаны 461 экстрэмісцкі матэрыял. У 2017 годзе было прынята 67 загадаў аб абмежаванні доступу ў дачыненні да 166 рэсурсаў і састаўных частак (на 76 рэсурсах і састаўных частках рэсурсаў размяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, на 69 рэсурсах - неналежная рэклама, на 17 - інфармацыя аб рэалізацыі наркатычных сродкаў, на 2 рэсурсах - прапаганда парнаграфіі, на 1 рэсурсе - інфармацыя, якая можа прычыніць шкоду нацыянальным інтарэсам, на 1 рэсурсе - нецэнзурныя выразы).

Усяго з 1 студзеня 2015 года па 1 студзеня 2018 года ведамствам прыняты рашэнні аб абмежаванні доступу да 533 інфармрэсурсаў і састаўных частак рэсурсаў. На 57 размяшчалася інфармацыя аб рэалізацыі наркатычных сродкаў, на 3 - табуяваная лексіка, на 88 - неналежная рэклама, на 5 - прапаганда парнаграфіі, на 2 - інфармацыя, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, на 378 - экстрэмісцкія матэрыялы.


*** 
Па словах міністра, на працягу 2017 года назіралася тэндэнцыя зніжэння тыражоў у большасці дзяржаўных друкаваных СМІ, асабліва часопісаў. Пры гэтым дынаміка падпіскі на дзяржаўныя рэспубліканскія газеты станоўчая. У шэрагу выданняў падпісныя тыражы на 1 студзеня бягучага года ў параўнанні з 1 студзеня 2017 года некалькі ўзраслі.

Павялічыліся падпісныя тыражы газет "Знамя юности", "Сельская газета", "Рэспубліка", "Разам!". Часопіс "Родная прырода" павялічыў падпіску больш чым на 11%. Адбылося зніжэнне падпісных тыражоў у часопісаў "Мастацтва", "Журналіст", "Вясёлка", "Роднае слова", "Бярозка", "Алеся", Часопіса спецыяльнага прызначэння. Знізіўся агульны разавы тыраж газет "Народная газета", "Звязда", "Зорька", "Спартыўная панарама".

Тэндэнцыя зніжэння тыражоў ў цэлым характэрна для друкаваных СМІ, выявілася ў мінулым годзе і ў сегменце мясцовай прэсы.

Пры гэтым новы імпульс атрымала развіццё мультымедыйнай складальнай, у першую чаргу развіццё інтэрнэт-рэсурсаў, праца ў сацыяльных сетках друкаваных СМІ. У прыватнасці, у газеты "СБ. Беларусь сёння" колькасць наведвальнікаў інтэрнэт-партала значна вырасла.


***
Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы пяройдуць на HD-фармат вяшчання да 7 лістапада гэтага года.
"У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы ўстаноўлены тэрмін пераходу дзяржаўных тэлеканалаў, якія ўваходзяць у склад абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, на HD-фармат вяшчання (трансляцыя тэлепраграм у сістэме кабельнага тэлебачання і з дапамогай паслугі IP-тэлебачання) - 7 лістапада 2018 года", - сказаў міністр.

Першапраходцам тут стала ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", якое з 2 кастрычніка 2017 года пачало тэставае вяшчанне праграмы СТВ у фармаце высокай выразнасці.

Разам з тым для забеспячэння вытворчасці і падачы якаснага тэлевізійнага прадукту ў сучасным HD-фармаце неабходна мадэрнізацыя тэхналагічнай базы нацыянальных тэлекампаній, што запатрабуе значных фінансавых сродкаў.

Белтэлерадыёкампанія мадэрнізуе вытворча-тэхнічную базу ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года і з мэтай пераходу на вяшчанне ў фармаце HD ў 2018 годзе.


*** 
Акцэнт у працы Мінінфарма ў 2018 годзе будзе зроблены на інтэрнэт-СМІ. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на калегіі ведамства. 
Акцэнт у працы міністэрства будзе зроблены на інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, акаўнты, якія даводзяць інфармацыю да спажыўца, расказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Як растлумачыў міністр, адпаведным чынам будуць пераарыентаваны фінансавыя патокі. Змены закрануць таксама творчыя падыходы і сістэмы адукацыі. ""Будзем шукаць традыцыі, вопыт, якія павінны прыйсці з друкаваных СМІ ў сацыяльныя сеткі, новыя мас-медыя", - адзначыў кіраўнік Мінінфарма.

Ён лічыць, што ў дачыненні да сацсетак не зусім карэктна гаварыць аб якім-небудзь кантролі. "Заканадаўчая практыка, маральныя, этычныя падыходы ў працы журналіста павінны супадаць з тым, што размяшчаецца ў сацыяльных сетках", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч. Такія падыходы лягуць у аснову змяненняў у медыязаканадаўстве Беларусі. Па словах міністра, у гэтым плане чакаецца шмат ініцыятыў.


*** 
Пры падрыхтоўцы праекта па карэкціроўцы закона аб СМІ ў Беларусі вывучаны вопыт іншых краін. Аб гэтым паведаміў на калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч. 

У 2017 годзе праведзена работа па распрацоўцы праекта закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь", які прадугледжвае глабальную карэкціроўку закона "Аб сродках масавай інфармацыі", а таксама ўнясенне кропкавых дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

"Унясенне змяненняў і дапаўненняў у закон аб СМІ абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення норм закона з улікам практыкі яго прымянення, ліквідацыі прабелаў у прававым рэгуляванні ў сферы заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Беларусі з заканадаўствам краін-удзельніц дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе", - сказаў міністр.
Міжведамасная рабочая група вывучала падыходы прававога рэгулявання і вопыт у сферы масавай інфармацыі Расіі, Казахстана, Малдовы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Італіі і іншых краін.

БЕЛТА