Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.07.2020

Лукашэнка: такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час незалежнасці

Такога націску, як у бягучы перыяд, Беларусь не адчувала за ўвесь час незалежнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Трэба прызнаць, што такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час свайго незалежнага развіцця. Усё сплялося ў адзін вузел", - падкрэсліў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо налічыў каля пяці пандэмій. Гэта не толькі непасрэдна медыцынская, але і, напрыклад, вуглевадародная ў канцы мінулага - пачатку бягучага года, "пандэмія" эканамічная і яе наступствы, інфапандэмія. Усё гэта пераплялося і наклалася ў тым ліку на палітычныя падзеі ў Беларусі. Прэзідэнт таксама выказаўся на карысць развіцця краіны на базе таго, што ўжо дасягнута, і супраць радыкальных рэформ. "Мы ў сярэдзіне 1990-х адыйшлі ад таго, што цяпер нам прапануюць. Нам нават прапануюць вярнуцца ў 1994 год (што вельмі дзіўна) і ўзяць тую Канстытуцыю, якая была, - сказаў ён. - Вось чаго ні ў якім разе рабіць нельга - гэта вяртацца ў сярэдзіну 1990-х і браць тую Канстытуцыю, ад якой мы адышлі. Канстытуцыя - гэта асноўны збор. Гэта дакумент, які дае напрамак развіцця той ці іншай дзяржаве. Таму калі мы гаворым пра рэформы, "змены", то гэта трэба пісаць перш за ўсё ў Канстытуцыі і развіваць у законах". У якасці прыкладу Прэзідэнт таксама прывёў прапановы тых, хто выступае за рыначныя рэформы, значнае скарачэнне на некаторых прадпрыемствах колькасці работнікаў, якія нібыта змогуць стаць "рэзервам для айцішнікаў". "Я гэта прачытаў напярэдадні наведвання Мінскага трактарнага завода, стаю перад людзьмі, гляджу на гэтыя вялікія рукі і думаю: божа мой, ён усё жыццё круціў гайкі, калупаўся ў трансмісіі, рухавіку, а заўтра яго ў 50-60 гадоў выкінуць на вуліцу і ён стане "рэзервам для айцішнікаў", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.