Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

5 чэрвеня 2020

Лукашэнка - Орбану: калі мы аб нечым дамовімся, Беларусь будзе свята гэта выконваць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусі і Венгрыі неабходна выкарыстоўваць усе магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які наведвае Беларусь з першым афіцыйным візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу вас павіншаваць. Вы адкрываеце ўсяму свету старыя-новыя маршруты пасля гэтай страшнай, як нам здавалася, эпідэміі. І я хачу вам падзякаваць, што гэты маршрут вы адкрылі, прыбыўшы ў Беларусь. Думаю, нам няма сэнсу шмат слоў гаварыць у плане знаёмства. Мы хоць завочна, але добра ведаем адзін аднаго, не раз сустракаліся на міжнародных форумах і канферэнцыях", - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў Беларусі вельмі добра ведаюць блізкую Венгрыю, паколькі яшчэ ў савецкі час краіны цесна супрацоўнічалі. "Я добра ведаю магчымасці, патэнцыял і тую ступень супрацоўніцтва паміж СССР і Венгрыяй, якая была ў мінулым стагоддзі. Гэта краіна (Венгрыя. - Заўвага БЕЛТА) з найвышэйшым узроўнем развіцця. І з прычыны гэтага - велізарнага патэнцыялу", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што існуючы цяпер узровень гандлёва-эканамічных і палітычных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй абсалютна не адпавядае патэнцыяльным магчымасцям бакоў. "Тавараабарот у памеры $255 млн - гэта не той, які павінен быць паміж Венгрыяй і Беларуссю. Нам трэба выкарыстоўваць усе магчымасці Венгрыі і Беларусі для таго, каб пашырыць тавараабарот не толькі паміж дзвюма краінамі, але і дзвюма магутнымі эканамічнымі арганізацыямі: з аднаго боку - ЕС, з другога - Еўразійскім эканамічным саюзам.

"Хачу, каб вы ведалі, што мы гатовы да гэтага. Калі мы аб нечым дамовімся, Беларусь свята будзе выконваць гэтыя дамоўленасці", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.