Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.07.2020

Лукашэнка на "Славянскім базары": беларусы ніколі не ўстаюць на калені перад выклікамі часу

Беларускі народ ніколі не станавіўся і не ўстае на калені перад выклікамі часу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця ХХIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У гэты ўрачысты вечар мяне перапаўняюць пачуцці радасці і гонару за ўсіх нас, перш за ўсё за беларусаў, якія ніколі не станавіліся і не ўстаюць на калені перад выклікамі часу. Прыклад таго - "Славянскі базар", фестываль з яркім, цікавым лёсам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што гісторыя фестывалю пачалася ў 1990-я на фоне няпростага выбудоўвання новых адносін паміж суверэннымі дзяржавамі, створанымі з асколкаў вялізнай імперыі - Савецкага Саюза. Фестываль задумваўся як свята дружбы брацкіх народаў: беларусаў, расіян і ўкраінцаў. "Чвэрць стагоддзя таму гэта вялікае дзейства магло адправіцца ў падарожжа па гарадах і вёсках разваленага Савецкага Саюза. А ў гэтым годзе ён мог проста стаць на паўзу, як гэта здарылася з вядомымі сусветнымі шоу і конкурсамі. Але тады і сёння мы збераглі наш "Славянскі базар", нашу славянскую традыцыю. Нягледзячы на закрытыя граніцы, тут сабраліся самыя яркія тытулаваныя артысты з Беларусі, Расіі, Украіны, брацкіх нам народаў і рэспублік і іншых дзяржаў. Інакш, напэўна, і быць не магло", - упэўнены кіраўнік дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.