Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.09.2020

Кунцэвіч: нельга пабудаваць будучае Беларусі, адмовіўшыся ад мінулага і разбурыўшы сучаснае

Нельга пабудаваць будучае Беларусі, адмовіўшыся ад мінулага і разбурыўшы сучаснае. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, вітаючы ўдзельнікаў маладзёжнага форуму ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мне хацелася б, каб кожны з вас памятаў, што будучае Беларусі нельга пабудаваць, калі адмовіцца ад мінулага і разбурыць сучаснае. Нас шмат, і мы розныя, але Беларусь у нас адна, - адзначыў у час прывітання Андрэй Кунцэвіч. - Вялікі дзякуй, што вы сёння тут, разам са сваёй краінай. Дзякуй, што адклалі свае справы, думкі аб маючых адбыцца экзаменах і ацэнках і адгукнуліся на запрашэнне арганізатараў. Можа, менавіта сёння кожнаму з нас даводзіцца здаваць самы важны экзамен у сваім жыцці". Сёння Магілёў адкрыў чараду маладзёжных форумаў "Беларусь - гэта мы". "І мне асабліва прыемна, што моладзь маёй роднай Магілёўшчыны дае старт серыі маладзёжных форумаў. Я ўпэўнены, што сёння ўсе даведаюцца, што Беларусь - гэта вы, маладыя, разумныя, светлыя, амбіцыйныя і накіраваныя наперад людзі", - падкрэсліў у час выступлення намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Андрэй Кунцэвіч зачытаў удзельнікам форуму прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Вы сабраліся тут, каб адкрыта выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Аб'ядналіся, каб стаць на абарону галоўных дасягненняў такой жа, як вы, маладой і незалежнай краіны. Няма нічога даражэйшага за мір, бяспеку і свабоду, за якую нашы продкі ў розныя гады аддавалі жыцці. Сёння гэтыя каштоўнасці зноў маюць патрэбу ў абароне, таму што Беларусь застаецца цэнтрам перасячэння геапалітычных інтарэсаў, - гаварылася ў прывітанні. - Вы ўжо ўвайшлі ў гісторыю як першае пакаленне суверэннай беларускай дзяржавы і павінны застацца ў ёй як патрыёты, якія ў няпросты час з гонарам прайшлі выпрабаванні на трываласць, захавалі адданасць спрадвечным традыцыям і збераглі родны дом - Беларусь". Удзельнікамі маладзёжнага форуму ў Магілёве сталі 4 тыс. чалавек. Гэта прадстаўнікі навучэнскай моладзі, калектываў вядучых прадпрыемстваў вобласці. Для гасцей форуму падрыхтавалі вялікі святочны канцэрт. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.