Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

15 мая 2020

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2021 годзе стане Барысаў

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2021 годзе стане Барысаў. Такое рашэнне прынята на калегіі Міністэрства культуры, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

На званне культурнай сталіцы Беларусі 2021 года прэтэндавалі таксама Мсціслаў і Глыбокае.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры і зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі аб'яўлены культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.

Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, потым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" меў Маладзечна, у 2017 годзе - Бабруйск, в 2018-м - Наваполацк, у 2019-м - Пінск, у 2020-м - Ліда.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.