Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.09.2020

Кадравы дзень у Прэзідэнта: новы дзяржаўны санітарны ўрач, рэктары ВНУ і кіраўніцтва Мінфіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Даніловіча Вячаслава Віктаравіча - рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Рубніковіча Сяргея Пятровіча - рэктарам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; Стомы Ігара Алегавіча - рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; Кратковай Алены Мікалаеўны - рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; Нікіфаровіча Сяргея Алегавіча - генеральным дырэктарам ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг; Тарасенкі Аляксандра Аляксандравіча - намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь; Кійко Дзмітрыя Мікалаевіча - першым намеснікам міністра фінансаў; Печань Алены Мікалаеўны - намеснікам міністра фінансаў; Тарасевіч Вольгі Акімаўны - намеснікам міністра фінансаў; Броўкіна Пятра Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці; Бабера Мікалая Паўлавіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці; Уласевіча Анатоля Васільевіча - першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.