Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.05.2020

Качанава: жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса

Жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава падчас ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Вынік каранцінных мер добра відаць на прыкладзе іншых краін. Дарэчы, некаторыя з іх ужо выходзяць з каранціну з-за праблем з эканомікай. Качанава таксама лічыць, што жорсткія надзвычайныя меры могуць выклікаць другую хвалю распаўсюджвання інфекцыі, і адзначае, што ў прыярытэце зараз якаснае медабслугоўванне. - Тут галоўнае - наяўнасць медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, урачоў і месцаў у бальніцах. А гэта ўсё ў нас ёсць і знаходзіцца на вельмі жорсткім кантролі Міністэрства аховы здароўя, - сказала на заканчэнне старшыня. Па матэрыялах сайта газеты "Звязда".