Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.06.2020

Адкрыты дыялог улады і грамадзян дае магчымасць бачыць праблемы і прымаць своечасовыя рашэнні - Кунцэвіч

Адкрыты дыялог улады і грамадзян дае магчымасць бачыць праблемы і прымаць своечасовыя рашэнні. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у час прыёму грамадзян і прамой тэлефоннай лініі ў Астравецкім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Адкрытасць, даступнасць і сістэмнасць з'яўляюцца ключавымі патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы да органаў улады ў рабоце са зваротамі грамадзян. Мы бачым, што чыноўнікі не адседжваюцца ў кабінетах, а ідуць да людзей, актыўна праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства, арганізуюць прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі", - сказаў Андрэй Кунцэвіч. Ён падкрэсліў, што такі адкрыты дыялог дае магчымасць убачыць злабадзённыя пытанні і прыняць па іх своечасовыя рашэнні. Ён прывёў у прыклад звароты па невыкананні работадаўцамі працоўнага заканадаўства і парушэнні правоў работнікаў. "Па даручэнні Прэзідэнта праводзіцца комплексны маніторынг, толькі на гарачую лінію Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па гэтай тэме паступіла 159 зваротаў, з іх 70 звязаны са спыненнем працоўных адносін. Такія сітуацыі вывучаюцца спецыялістамі, і ў выпадку пацвярджэння парушэння працоўнага заканадаўства неадкладна будуць прыняты меры рэагавання", - заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Андрэй Кунцэвіч таксама абазначыў, што выбудоўванне эфектыўнай сістэмы зваротнай сувязі з грамадзянамі (сустрэчы з калектывамі, прыёмы, прамыя тэлефонныя лініі) з'яўляецца ключавой задачай у маштабнай рабоце па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, якая праводзіцца ў Беларусі. "Такая форма карыстаецца папулярнасцю, людзі актыўна ўзнімаюць пытанні, якія іх хвалююць", - адзначыў ён. Як паведамлялася, у планавым парадку з 16 па 26 чэрвеня Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у розных рэгіёнах краіны. Грамадзяне змогуць асабіста данесці свае праблемы да кіраўнікоў высокага ўзроўню, а таксама абмеркаваць пытанні, якія датычацца актуальных аспектаў развіцця іх малой радзімы і рэспублікі ў цэлым. Для тых, хто па нейкіх прычынах не зможа прыйсці на сустрэчу асабіста, будуць арганізаваны прамыя тэлефонныя лініі. Нумары тэлефонаў размешчаны на сайтах мясцовых органаў улады, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.   Па матэрыялах сайта БЕЛТА.