Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

28 верасня 2017

У Ваўкавыску з рабочым візітам пабываў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ігаравіч Шамко.

Ён наведаў тэнісную залу дзяржаўнай установы "Ваўкавыская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2», дзяржаўную ўстанову «Ваўкавыская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1», фізкультурна-аздараўленчы комплекс ААТ «Беллакт», музей імя Баграціёна і аграсядзібу «Селяхі ». Затым А. І. Шамко правёў прыём грамадзян у Ваўкавыскім райвыканкаме. 

Усяго на прыёме пабывалі сем чалавек, чацвёра з якіх прадстаўлялі ініцыятыўную групу «Рух маці-328». Яны хадайнічалі аб падтрымцы іх прапановы па распрацоўцы ўрадам і дэпутацкім корпусам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства па пытаннях пакарання маладых грамадзян, якія ўпершыню  ўчынілі злачынства па незаконнай рэалізацыі наркатычных сродкаў. Іншыя неабыякавыя грамадзяне выказалі свае прапановы па развіцці спорту і турызму ў Ваўкавыскім раёне, а таксама пра перспектывы развіцця выязнога турызму для замежнікаў.