Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

21 сакавіка 2018

У сферы асаблівай увагі. Год малой Радзімы: стварыць камфорт для жыхароў і гасцей Гродзеншчыны

Што будзе зроблена на Гродзеншчыне ў Год малой Радзімы? Якія пройдуць мерапрыемствы, сустрэчы, што будзе пабудавана, добраўпарадкавана, абноўлена? Распрацаваць насычаны план мерапрыемстваў даручыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў на аператыўнай нарадзе ў аблвыканкаме. У гэту работу павінны ўключыцца ўсе, падкрэсліў губернатар, органы выканаўчай улады, Саветы дэпутатаў, прадпрыемствы і арганізацыі. Наша задача – зрабіць Гродзеншчыну яшчэ больш камфортнай для жыцця і прывабнай для турыстаў. 

Год малой радзімы – гэта час працягнуць ўладкаванне нашых аграгарадкоў, правесці дбайную рэвізію ўсяго, што там зроблена, там, дзе гэта неабходна, абнавіць, зрабіць штосьці дадаткова. Прэзідэнтам Беларусі дадзена адпаведнае даручэнне, і яго неабходна выканаць, адзначыў Уладзімір Краўцоў. Абласной структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі даручана звярнуць асаблівую ўвагу на стан камунальных гасцініц, якія сёння ёсць у кожным раёне. Усе яны павінны набыць новае сучаснае аблічча – такую задачу паставіў старшыня аблвыканкама. Людзям патрэбны камфорт і зручнасць, тады і спыняцца ў іх будуць ахвотна, і падарожнічаць па нашых гарадах і вёсках стануць больш. Учарашнія стандарты сёння ўжо неканкурэнтаздольныя. Таму неабходна планамерна рамантаваць, рэканструяваць, дзе трэба, гэтыя будынкі, ці  прапаноўваць тым інвестарам, хто гатовы ўкласці свае сродкі і зможа ў далейшым выкарыстоўваць гасцініцы эфектыўна.

Яшчэ адна тэма, якая непасрэдна ўплывае на якасць жыцця ў невялікіх населеных пунктах, - праца мясцовых лазняў. Як правіла, гэтая паслуга запатрабавана людзьмі. Забяспечыць насельніцтва гэтай паслугай у поўнай меры – даручэнне, дадзенае прэм'ер-міністрам. Уладзімір Краўцоў паставіў перад адпаведнымі службамі задачу яшчэ раз старанна прааналізаваць работу лазняў на Гродзеншчыне, вызначыць, дзе і што трэба зрабіць у першую чаргу, з якімі пажаданнямі звяртаюцца людзі, і паэтапна зрабіць усё неабходнае. 

Губернатар таксама даручыў аддзелу транспарту аблвыканкама трымаць на кантролі сітуацыю з арганізацыяй рэгулярных міжгародніх перавозак. З аднаго боку, пасажыры не павінны адчуваць ніякіх нязручнасцяў, з другога – тыя, хто займаецца перавозкамі, павінны мець магчымасць працаваць, вядома ж, па правілах.

У поле зроку на нарадзе было пытанне капітальнага рамонту з пашырэннем будынка школы ў аграгарадку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і рэканструкцыі з пашырэннем будынка СШ №1 у Скідзелі. Пастаўлена задача зрабіць усё неабходнае ў аптымальныя тэрміны, трымаць гэтую важную тэму пад пастаянным кантролем. У шэрагу школ вобласці – у Карэлічах, Ваўкавыску, Шчучыне, Бакштах – для выканання работ будуць прыцягнуты крэдыты Сусветнага банка. Трымаць гэты працэс пад асаблівым кантролем даручана ўпраўленню адукацыі. 

Усё гэта – важныя задачы Года малой радзімы. Таксама важна напоўніць яго яркімі, неардынарнымі мерапрыемствамі, цікавымі людзям, падкрэсліў губернатар. І маштабнымі, шырока вядомымі і папулярнымі, як Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, і больш камернымі, але цікавымі людзям у раёнах, аграгарадках, невялікіх вёсках. 

Гродзенская праўда