Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

9 красавіка 2018

У Іўі рыхтуюцца да абласнога фестывалю «Дажынкі-2018»

 У Іўі да абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» правядуць добраўпарадкаванне набярэжнай з уладкаваннем пад'ездаў і відэаназірання. А каля сажалкі з'явіцца вадзяная скульптура. Пры ўездзе ў горад усталююць знак. 

Аб гэтым было заяўлена на пасяджэнні абласнога штаба па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Жук, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, кіраўнікі камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама, райвыканкама, абласных і раённых службаў.

Як далажыў старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Булак, як і планавалася, да пачатку красавіка выраблена праектна-каштарысная дакументацыя аб'ектаў добраўпарадкавання, праведзена экспертыза праектаў. Ідзе выбар падрадных арганізацый. Лясныя і дарожныя службы ўжо прывялі ў парадак прыдарожныя палосы. У гарадскім Доме культуры, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых працаўнікоў палёў і ферм вобласці, поўным ходам ідзе бягучы рамонт. 

Да «Дажынак» запланаваны капітальны рамонт моста па вуліцы Карла Маркса. Будзе праведзена рэканструкцыя стадыёна Іўеўскай сярэдняй школы, дзе ўладкуюць бегавую дарожку і шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку. Абновяць таксама паліклініку і бальніцу.

Усяго да «Дажынак-2018» у горадзе і раёне адрамантуюць каля 120 аб'ектаў. Правядуць капітальны рамонт з добраўпарадкаваннем «Універсама», бягучы рамонт рэстарана «Вясна», магазінаў, кафэ. Малыя архітэктурныя формы з'явяцца на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Дзяржынскага, на вуліцы Маладзёжнай. У добраўпарадкаванні тэрыторый і абнаўленні будынкаў райцэнтра прымуць удзел прадпрыемствы і арганізацыі горада. 
Да фестывалю абновяць не толькі райцэнтр, але і населеныя пункты раёна. Работы будуць весціся ў Іўеўскім, Ліпнішскім, Трабскім і Юрацішскім сельскіх Саветах. Дзесяць аграгарадкоў Іўеўшчыны набудуць абноўлены прыбраны выгляд. Асаблівая ўвага будзе нададзена навядзенню парадку на зямлі, зносу аварыйных будынкаў.
Падрыхтоўка да фестывалю будзе весціся за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый. Спонсарскую дапамогу акажуць Ашмянскі мясакамбінат і Лідскі малочна-кансервавы завод. 
Наступнае пасяджэнне штаба пройдзе ў пачатку мая. Іван Жук даў даручэнне кіраўніцтву райвыканкама да гэтага часу скласці графік правядзення работ па кожнаму аб'екту. Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць загадзя весці працу з насельніцтвам. Жыхары раёна таксама павінны прыняць удзел у падрыхтоўцы да свята. Уладальнікі каля 150 прыватных домаўладанняў у Іўі павінны паклапаціцца, каб іх дамы і тэрыторыі, якія да іх прылягаюць, выглядалі прывабна. Адзінокім і састарэлым людзям у гэтым неабходна аказаць дапамогу, падкрэсліў Іван Жук.

Гродзенснкая праўда