Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

20 красавіка 2018

У Гродзенскай вобласці пасеялі 58 адсоткаў ранніх збожжавых і зернебабовых культур

 Не лічачы кукурузы, грэчкі і проса, у галіне пасеяны амаль на 90 тысячах гектараў.
Па тэмпах лідзіруюць Воранаўскі (засеяна 75 працэнтаў запланаваных плошчаў), Бераставіцкі (68 адсоткаў) і

Шчучынскі (67 адсоткаў) раёны. Сяўбу аўса завяршылі Бераставіцкі, Воранаўскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Лідскі і Мастоўскі раёны.

Гаспадаркі таксама вядуць сяўбу ячменю, пшаніцы, трыцікале, яравога рапсу. Аграрыі пачалі сяўбу кукурузы, гародніны. Вядзецца пасадка бульбы. Найбольшыя плошчы пад другім хлебам занятыя ў Воранаўскім раёне - 640 гектараў.
Пяць льнасеяльных раёнаў, у тым ліку Карэліцкі, Дзятлаўскі, Лідскі, Навагрудскі і Слонімскі вядуць сяўбу даўгунцу. Гэтай культурай ўжо засеяна 30 працэнтаў запланаваных плошчаў.

Цукровым бураком засеяна амаль 13 тысяч гектараў - гэта 38 працэнтаў да задання. Найбольшыя плошчы пад салодкія клубні, як і штогод, заведзены ў Гродзенскім раёне, дзе ўжо засеяна 2,6 тысячы гектараў.

Гродзенская праўда