Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

29 мая 2018

Суботнюю прамую лінію з жыхарамі вобласці правёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Жук

Як адзначыў Іван Жук, глабальных пытанняў, рашэнне якіх патрабавала б прыняцця кардынальных мер на ўзроўні вобласці, не паступіла. У асноўным тых, хто тэлефанаваў, хвалявалі пытанні добраўпарадкавання двароў, адводу ліўневых вод, яны не хочуць мірыцца з прыпаркаванымі на газонах аўтамабілямі.

Асабліва гэта актуальна для гродзенскіх мікрараёнаў жылой забудовы 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Як правіла, пры разглядзе такіх пытанняў мясцовыя органы ўлады зыходзяць не толькі з пажадання людзей, а кіруюцца ў першую чаргу забеспячэннем бяспекі. У кожны двор у любы час сутак павінны мець магчымасць бесперашкодна праехаць хуткая дапамога, выратавальнікі, іншыя аварыйныя службы.

– Трэба адзначыць, што пытанняў на прамыя лініі ў аблвыканкам паступае ўсё менш, – канстатаваў Іван Жук. – Гэта тлумачыцца тым, што праблемы людзей актыўна вырашаюцца на месцах. У жыхароў вобласці ёсць шмат магчымасцяў для таго, каб звярнуцца за дапамогай. Прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі рэгулярна праводзяцца ў раённых выканаўчых камітэтах. Раней паступала нямала пытанняў па дачах, іх прыватызацыі, вызначэння межаў участкаў. Цяпер такіх праблем людзі не падымаюць. Мы акцэнтавалі ўвагу камунальных службаў на своечасовым вывазе смецця ад дачных кааператываў. І гэтыя пытанні вырашаюцца.

Вяскоўцы ў халодны час года скардзіліся на тое, што ў асобных раёнах пры лесараспрацоўках цяжкавагавы транспарт разбіў дарогі, якія вядуць да хутараў.

– Каб выправіць сітуацыю, рэкамендавалі ўсім лясгасам набыць дыскавыя бароны, прычапныя грэйдэры. Усе дарогі, па якіх ездзіць тэхніка лесанарыхтоўшчыкаў, будуць прыведзены ў парадак. Людзі не павінны выпрабоўваць нязручнасцяў, да таго ж, гэта звязана і з пажарнай бяспекай: тэхніка павінна бесперашкодна даязджаць да лясных масіваў, – адзначыў Іван Жук.

На прамую лінію паступіла крыху больш за двух дзясяткаў званкоў, дзве траціны з іх – з Гродна. Жыхары абласнога цэнтра задавалі пытанні, якія датычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у прыватнасці, тэхнічнага абслугоўвання, капітальнага рамонту і цеплавой рэабілітацыі дамоў, гарачага водазабеспячэння. Іх разглядам зоймуцца ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Ні адно зададзенае ў ходзе прамой тэлефоннай лініі пытанне без увагі не застанецца.

Гродзенская праўда