Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

2 мая 2018

Слаўны працай і маладзёжным запалам Першамай. Злётам перадавікоў народнай гаспадаркі і яркім флэшмобам адзначылі ў Ваўкавыску Свята вясны і працы

У гарадскім Доме культуры сабраліся лепшыя працаўнікі Ваўкавыскага раёна, каб з рук прадстаўнікоў мясцовай улады атрымаць заслужаныя ўзнагароды за пасільны ўклад у развіццё нашага рэгіёну і забеспячэнне яго дабрабыту.

Падводзячы вынікі спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2017 годзе, старшыня райвыканкама Міхаіл Сіцько адзначыў, што мінулы год быў няпростым, але і паказаў, што мы ўмеем годна працаваць:
— Сумеснымі намаганнямі было зроблена шмат добрых спраў ва ўсіх без выключэння галінах народнай гаспадаркі. Сённяшняе свята — гэта даніна павагі працоўнай эліце, людзям, якія ўкладаюць у сваю штодзённую працу прафесіяналізм, адказнасць, мэтанакіраванасць, неабыякавасць і шмат іншых якасцяў, без якіх немагчыма быць паспяховым у працы. Дзякуючы вам Ваўкавыскі раён займае годнае месца ў рэспубліцы і з'яўляецца візітнай карткай краіны далёка за яе межамі.

У яркае першамайскае свята Міхаіл Міхайлавіч пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў будучыні, бадзёрага настрою, дасягнення новых прафесійных поспехаў і перамог.

Самым паспяховым перадавікам былі ўручаны Падзячныя лісты раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Асобна адзначылі тых, хто быў занесены на раённую Дошку гонару. На сходзе  ўзнагародзілі і пераможцаў штогадовых аглядаў-конкурсаў стану ўмоў аховы працы і культуры вытворчасці, а таксама добраахвотных дружын.
На працягу святочнага мерапрыемства свае творчыя здольнасці дэманстравалі сольныя артысты і музычныя калектывы нашага раёна, а ў фае працавала выстава прадукцыі ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і Ваўкавыскай друкарні.

Зарад бадзёрасці, весялосці і вясенняга настрою падтрымалі юныя таленты з розных навучальных устаноў, сіламі якіх быў падрыхтаваны маляўнічы маладзёжны флэшмоб і першамайскі канцэрт. А доўгачаканы запуск гарадскога фантана азнаменаваў сабой пачатак вясенне-летняга перыяду на галоўнай плошчы Ваўкавыска. Пераможны май уступіў у свае правы і тысячам ваўкавычанам падарыў выдатны настрой з адчуваннем цеплыні ў сэрцах і радасці на тварах.






Наш час