Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

15 красавіка 2018

Самы буйны скарб за апошнія гады знайшлі ў цэнтры Гродна

 Работнікі знайшлі яго падчас будаўнічых работ на 2-ім Працоўным завулку ў абласным цэнтры. Гэта былыя тэрыторыі яўрэйскага гета. Эксперты прыблізна вызначылі, што самі ўпрыгажэнні могуць адносіцца да канца 19 стагоддзя.
– Нам патэлефанавалі работнікі, якія праводзілі будаўнічыя працы ў гістарычным будынку па вуліцы Працоўнай, 2, і паведамілі, што выявілі старадаўнія манеты, залатыя кольцы, абрыўкі дакументаў і іншыя асабістыя рэчы. Як мяркуецца, яны належалі яўрэйскай сям'і, – расказала галоўны захавальнік скарбаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Алена Жарына. – Цяпер над знаходкай будуць працаваць эксперты. Можна папярэдне выказаць здагадку, што гэты скарб будзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
ДАВЕДКА: За ўсю афіцыйную гісторыю знаходжання скарбаў, у Гродне выявілі 23 падобныя каштоўныя знаходкі. Апошнія скарбы былі знойдзены ў лютым 2016 года на вуліцы Антонава. Цяперашні скарб стаў 24 па ліку ў Гродне. 

w-MfAOmbXQk.jpg
grodnonews.by