Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

29 студзеня 2018

Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Калінін правёў прыём грамадзян у Гродзенскім аблвыканкаме

Пяцёра жыхароў абласнога цэнтра звярнуліся да намесніка прэм'ер-міністра з пытаннямі, вырашаць якія, на іх погляд, неабходна на заканадаўчым узроўні.

У прыёме прыняў удзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. 

«Тарыф, які людзі могуць аплаціць»
 Старшыні праўленняў таварыства ўласнікаў і ЖБВК Сяргей Мікалаевіч і Андрэй Іванавіч паднялі пытанні эксплуатацыі, трымання і абслугоўвання дамоў жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў і таварыстваў уласнікаў. У прыватнасці, яны прапаноўвалі тарыф на асвятленне месцаў агульнага карыстання і энэргію, якая выдаткоўваецца на рух ліфтаў шматкватэрных дамоў, прывязаць не да колькасці людзей, якія пражываюць у кватэры, а да метражу займанага памяшкання.

- Упершыню на прыём да мяне прыйшлі мэнэджэры таварыстваў забудоўшчыкаў, прадстаўляючы інтарэсы жыхароў дамоў, але наколькі пастаўленыя пытанні ўзгоднены з агульным сходам усіх жыхароў ЖБВК або таварыства ўласнікаў? - пацікавіўся Анатолій Калінін. - У нашай краіне вядзецца сацыяльная палітыка, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх грамадзян. На працягу апошніх чатырох гадоў па даручэнні ўрада працавалі дзве камісіі. Мы разглядалі гэтыя пытанні разам з аблвыканкамамі, з усімі зацікаўленымі: таварыствамі ўласнікаў, будаўнікамі, асацыяцыяй забудоўшчыкаў аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва. Прынята форма тарыфнай палітыкі, якая задавальняе большую частку насельніцтва. У свой час мы вывяралі падыходы, празрыстасць, справядлівасць зыходзячы з інтарэсаў той большасці грамадзян, якія абслугоўваюцца жыллёва-камунальнымі арганізацыямі. І затратны механізм па кожнай паслузе разлічаны зыходзячы з структуры, сфарміраванай дзяржаўнымі арганізацыямі, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд. Безумоўна, у камерцыйных забудоўшчыкаў, да якіх адносіцца ЖБВК, узровень успрымання і запатрабаванасці да якасці паслуг, іх комплексу значна вышэй. Адпаведна, адрозніваецца цана. У тарыфах мы арыентаваліся перш за ўсё на асноўную масу - на дзяржаўныя арганізацыі.Калі б мы арыентаваліся на таварыствы ўласнікаў, тарыфы былі б вышэй. А такое становішча рэчаў не задаволіла б насельніцтва. Мы павінны прапанаваць насельніцтву такі тарыф, які людзі змогуць аплаціць.

Як расказаў намеснік прэм'ер-міністра, на працягу апошніх двух гадоў зніжаны выдаткі ў сектары дзяржаўнага абслугоўвання прыкладна на 200 мільёнаў рублёў. У краіне каля 95 працэнтаў жылога фонду прыватызавана. У Мінску, асобных абласных цэнтрах ступень перадачы жылля таварыстваў уласнікаў на абслугоўванне ў арганізацыі камунальнай гаспадаркі ўжо дасягае 40 працэнтаў, у іншых гарадах - 30 працэнтаў. Гэта сведчыць аб тым, што жыхары дамоў галасуюць рублём. 

Што ж датычыцца прывязкі аплаты за асвятленне месцаў агульнага карыстання да метражу жылля, Анатолій Калінін адзначыў, што цяпер разглядаецца магчымасць пераходу на разлікі зыходзячы з квадратнага метра жылля. Магчыма, рашэнне будзе прынята на працягу года.

Яшчэ адно пытанне, што паднялі гродзенцы, якія звярнуліся на прыём, датычылася дадатковых жыллёва-камунальных паслуг, такіх, як відэаназіранне ці запорныя прылады дзвярэй. Яны лічаць, што плата за іх абслугоўванне павінна стаць абавязковай для ўсіх жыхароў, калі рашэнне аб усталяванні было прынята большасцю людзей, якія пражываюць. Намеснік прэм'ер-міністра растлумачыў, што гэта дагаворныя адносіны, і тут трэба з жыхарамі дамовіцца, заключыць дагавор. 

Пытанні, узнятыя ў ходзе асабістага прыёму, Анатолій Калінін прапанаваў Сяргею Мікалаевічу і Андрэю Іванавічу разам з прадстаўнікамі аблвыканкама абмеркаваць у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 

Горад, адкрыты для турыстаў

З прапановай разгледзець магчымасць супрацоўніцтва з авіякампаніямі-лаўкостэрамі па развіцці рэгулярных авіязносін звярнуўся на прыём да намесніка прэм'ер-міністра жыхар Гродна Канстанцін Аляксандравіч. 

- Вы закранулі тэму, над рашэннем якой кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама працуе ўжо на працягу як мінімум двух гадоў, - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. - Мы гэтую тэму яшчэ раз будзем абмяркоўваць з удзелам службаў, закліканых прымаць інавацыйныя рашэнні. Трэба перагледзець працу гандлю, транспарту, уключаючы авіяцыйны, стварыць такія ўмовы, каб турыст прыйшоў і застаўся тут надоўга. Працы шмат, і, вядома, патрэбны рэсурсы. 
Што ж тычыцца Гродзенскага аэрапорта, то яго інфраструктура дастаткова сучасная. Наладжаны пастаянныя авіязносіны з расійскім Калінінградам, летам - з Балгарыяй. 

- Мы прапаноўвалі лаўкостэрам прыйсці да нас, пакуль рэакцыі ў адказ няма. У нас ёсць добрая інфраструктура, адпрацаваны юрыдычны бок пытання. Трэба стварыць для турыста прывабныя ўмовы, - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. 

Начальнік Гродзенскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» Анатолій Купрашэвіч дадаў, што сёння ўжо вядуцца перамовы з кампаніяй LOT па арганізацыі авіярэйсаў Гродна-Варшава.
 Анатолій Калінін падкрэсліў, што неабходна прапанаваць самыя выгадныя ўмовы, каб авіяперавозчык прыйшоў да нас. Да канца лютага адпаведныя прапановы будуць унесены ва ўрад.