Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

22 студзеня 2018

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч: «Правапарадак у Гродзенскай вобласці - на належным узроўні»

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі УУС Гродзенскага аблвыканкама, на якой падведзены вынікі работы службы за мінулы год.

- На працягу апошніх чатырох гадоў колькасць зарэгістраваных злачынстваў няўхільна зніжаецца. Галоўнае - гэта памяншэнне ліку іх небяспечных відаў, у прыватнасці, забойстваў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбойных нападаў. У мінулым годзе міліцыя Гродзенскай вобласці спрацавала ўпэўнена. Але ёсць рэзервы. Прычым патрэбныя не дадатковыя матэрыяльныя сродкі, а больш уважлівае стаўленне супрацоўнікаў органаў правапарадку да справы, а таксама да праблем і спадзяванняў людзей, - падкрэсліў Ігар Шуневіч.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка, старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. 
Старшыня аблвыканкама адзначыў рэзультатыўнасць сумеснай работы органаў улады, міліцыі і грамадскіх фарміраванняў па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне. 

- Па выніках мінулага года колькасць зарэгістраваных на Гродзеншчыне злачынстваў зменшылася амаль на дзевяць працэнтаў. Пры ацэнцы работы міліцыі мы ўлічваем не толькі лічбы, але і меркаванне насельніцтва. Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што з кожным годам усё больш людзей давяраюць праваахоўнікам і гатовыя звярнуцца да іх за дапамогай. Штогод праводзім сустрэчы з участковымі інспектарамі, якія працуюць непасрэдна з насельніцтвам. Наша задача - умацоўваць і ўсяляк дапамагаць гэтай службе. Таксама акцэнт будзе зроблены на сумеснай прафілактычнай дзейнасці ў сферы падлеткавай злачыннасці, - адзначыў Уладзімір Краўцоў. 

На фоне агульнага змяншэння колькасці злачынстваў у вобласці адзначаецца зніжэнне эканамічных. Прадухілены ўрон прадпрыемствам з дзяржаўнай доляй уласнасці на суму 1347 тысяч рублёў. Знізілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў у сельскай мясцовасці. У параўнанні з 2016 годам скарацілася колькасць ДТЗ, а таксама загінуўшых і пацярпеўшых у іх людзей.