Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

20 сакавіка 2018

Кожны шосты дэпутат мясцовых Саветаў – гэта прафсаюзны актывіст

Больш за 3 тысячы штатных прафсаюзных работнікаў сталі дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ўсіх узроўняў. Гэта і старшыні прафкамаў прадпрыемстваў, і старшыні раённых і абласных камітэтаў і аб'яднанняў прафсаюзаў.

Як адзначыў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Мікша, дзейнасць прафсаюзных актывістаў, роўна як і дэпутатаў – гэта, перш за ўсё, праца для людзей і з людзьмі. Таму Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прымала самы актыўны ўдзел у выбарах на ўсіх этапах. Прафсаюзныя актывісты кожны дзень у сваёй працы непасрэдна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і бачаць тыя пытанні і праблемы, якія іх хвалююць. І пры гэтым маюць вялікі вопыт узаемадзеяння з органамі ўлады ў вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей.

У цэлым, удзел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на ўсіх этапах выбарчай кампаніі быў важкім, аб чым гавораць лічбы статыстыкі. Так, у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ўвайшлі 1754 прафсаюзныя актывісты, у склад акруговых, тэрытарыяльных камісій – 797. У працы ўчастковых выбарчых камісій прынялі ўдзел 8635 прадстаўнікоў прафсаюзаў. Акрамя таго, каля 5 тысяч актывістаў ФПБ былі акрэдытаваныя ў якасці назіральнікаў.

У Гродзенскай вобласці пры фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій былі вылучаны і зацверджаны 1713 прадстаўнікоў ад прафсаюзаў, 260 прафактывістаў ўвайшлі ў склад тэрытарыяльных камісій, 255 чалавек – у акруговыя выбарчыя камісіі. Каля 14% ад агульнай колькасці назіральнікаў таксама прадстаўнікі прафсаюзаў. Нямала і тых, каго абралі дэпутатамі мясцовых Саветаў розных узроўняў. Дэпутацкія мандаты на Гродзеншчыне атрымаюць 26 прадстаўнікоў прафсаюзаў.

Прэс-служба Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў