Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

15 красавіка 2018

Ігар Жук: «Трэба павышаць прававую граматнасць людзей»

Суботнюю прамую лінію ў аблвыканкаме правёў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. 

Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары Гродзеншчыны, у асноўным насілі кансультатыўна-метадычны характар. Не было глабальных, якія закраналі б грамадскія інтарэсы і патрабавалі дэталёвага вывучэння.

– Дзесьці адбіваецца прававая недасведчанасць людзей. Нягледзячы на тое, што праца ў гэтым кірунку заўсёды вялася і працягваецца сёння, мабыць, трэба пашыраць інфармаванасць грамадзян па любых пытаннях, павышаць іх прававую граматнасць, выкарыстоўваючы для гэтага новыя формы і метады работы,– адзначыў Ігар Жук. – Клопат органаў улады - давесці да людзей важную інфармацыю, аднак і яны павінны займацца самаадукацыяй. Пры жаданні любы чалавек можа звярнуцца за кансультацыяй. Праводзяцца бясплатныя юрыдычныя кансультацыі, у тым ліку і з удзелам грамадскіх арганізацый. Да прыкладу, грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» сумесна з галоўным упраўленнем юстыцыі аблвыканкама рэгулярна праводзіць прыёмы грамадзян. Арганізаваны прыёмы грамадзян у саюзе юрыстаў, сумесна прымаюць людзей супрацоўнікі пракуратуры і Камітэта дзяржкантролю вобласці. Многія пытанні можна зняць на гэтым узроўні.
Жыхары Навагрудскага раёна пыталіся, калі адрамантуюць адну з дарог у сельскай мясцовасці. На стан дарог скардзіліся і жыхары Азёр Гродзенскага раёна. А вяскоўцы з вёскі Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна прасілі арганізаваць на летні перыяд маршрут рэйсавага аўтобуса. Усе гэтыя звароты накіраваныя ў раённыя выканаўчыя камітэты. 

– Людзі таксама павінны ведаць, што пытанні, з якімі яны звяртаюцца на прамыя лініі ў аблвыканкам, могуць і павінны быць вырашаны на мясцовым узроўні. Але большасць з заяўнікаў нават не інфармавалі мясцовыя ўлады аб узнятай праблеме. Закон выразна вызначае, што пытанне першапачаткова павінна вырашацца на мясцовым узроўні, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў.

Традыцыйна на прамыя лініі людзі звяртаюцца па пытаннях жыллёва-камунальнай сферы. Некалькі паступіла і ў гэтую суботу, аднак не толькі крытычных заўваг, рашэнне якіх ужо ўзята на кантроль. Станіслаў Уладзіміравіч, які пражывае на вуліцы Пестрака абласнога цэнтра, адзначыў добрасумленную і якасную працу дворніка ЖЭСа №14. 
Адначасова са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў на прамых тэлефонных лініях у раёнах на пытанні мясцовых жыхароў адказвалі старшыні раённых Саветаў дэпутатаў. Сёння Саветы дэпутатаў прымаюць актыўны ўдзел у жыцці рэгіёна, уносяць сваю лепту ў фарміраванне заканадаўчай базы. Размаўляючы з людзьмі на прамых лініях і непасрэдна ў працоўных калектывах, яны бачаць праблемы, якія хвалююць жыхароў гарадоў і вёсак, аналізуюць іх і затым выходзяць з ініцыятывамі на заканадаўчы ўзровень.


Усяго на прамую тэлефонную лінію паступіла 27 званкоў, з якіх трэць ад гродзенцаў. Кожны чалавек, які звярнуўся з пытаннем, атрымаў на яго адказ ці кансультацыю. Тлумачэнні на многія з іх давалі спецыялісты ўпраўленняў і аддзелаў аблвыканкама, якія дзяжурылі на прамой лінніі. 

Гродзенская праўда