Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

18 лютага 2020

Гродзенскі абласны камітэт БРСМ запускае масавую інтэлектуальна-спартыўную квэст-гульню да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Сёлета Гродзенскі абласны камітэт рэспубліканскага саюза моладзі запускае серыю праектаў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод іх інтэлектуальна-спартыўная квэст-гульня "перамога-75". Яна пройдзе з 1 сакавіка па 9 мая. Далучацца да яе ўсе першасныя арганізацыі ГА "БРСМ" вобласці. Такіх у нашым рэгіёне 1295.

- У гульні зможа паўдзельнічаць кожная першасная арганізацыя рэгіёну. У склад каманд ўвойдзе як навучэнка, так і працуючая моладзь, а таксама дзеці з уразлівых груп, – адзначыла першы сакратар абласнога камітэта ГА «БРСМ» Ганна Саросек. - Абласны камітэт прапануе ўсім пяршоўкам пакет заданняў квэст-гульні, якая будзе складацца з трох этапаў. Першы этап пройдзе ў выглядзе інтэлектуальнага турніру, другі мае на ўвазе тэматычны фотаконкурс, а трэці – непасрэдна сам квэст, падчас якога з дапамогай логікі і кемлівасці трэба адгадаць зашыфраванае пасланне.

Такая форма працы з пяршоўкамі дазволіць кожнаму пранікнуцца гісторыяй ваеннага часу, пашырыць кругагляд і з'яднаць моладзь розных узроставых груп. Усе заданні будуць размешчаны на асобнай інтэрнэт-платформе, дзе таксама будуць весці рэйтынг каманд і публікаваць вынікі выканання таго ці іншага задання. Пераможцаў квэст-гульні чакаюць заслужаныя ўзнагароды.

Гродзенскі саюз моладзі некалькі гадоў таму выступіў з ініцыятывай аб правядзенні інтэлектуальных турніраў Science Quiz, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў дзяцей. Кожная з гульняў звычайна прысвечана пэўнай тэматыцы і мае на ўвазе спаборніцтва не аднаго дзясятка каманд. Чарговы інтэлектуальны турнір запланаваны абласным камітэтам ГА "БРСМ" на 12 сакавіка. Гэты квіз будзе прысвечаны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гульню ўключацца каманды-пераможцы раённых этапаў Science Quiz, а таксама каманда членаў абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў.

Па матэрыялах сайта газеты "Гродзенская праўда".