Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

24 жніўня 2019

Фестываль кнігі і прэсы, адкрыцце Сада Малітвы, велаэкскурсіі, гастра-фэсты і тысячы гасцей. Чым будуць здзіўляць у Слоніме на Дне беларускага пісьменства? (праграма)

Да Дня беларускага пісьменства, які штогод праходзіць у першую нядзелю верасня, застаецца крыху больш за тыдень.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – “жывых” гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сёлета чарговы, 26-ы па ліку, фестываль прыме адзін з самых старажытных на беларускіх землях горад Гродзенскай вобласці – Слонім. Менавіта ён на два дні, з 31 жніўня па 1 верасня, ператворыцца ў асяродак віруючага культурнага і духоўнага жыцця.   
 
Як заўжды, гасцей і ўдзельнікаў свята будзе чакаць безліч сюрпрызаў. Безумоўна цэнтральнымі і найбольш феерычнымі падзеямі стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Дня пісьменства. На цэнтральнай плошчы горада завіруе Фестываль кнігі і прэсы, падчас якога кожны жадаючы зможа азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з вядомымі журналістамі і літаратарамі. У цэлым, святочныя мерапрыемствы разгарнуцца амаль на дваццаці пляцоўках – выставачнай, фальклорнай, дзіцячай, тэатральнай - кожная з якіх будзе здзіўляць і заманьваць пераборлівага гледача. 
 
У прыватнасці, 31 жніўня ў гарадскім парку адбудзецца абласны этап рэспубліканскага конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, пасля завяршэння якога своеасаблівую творчую эстафету падхопіць выніковы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка”. Пабачыць Беларусь праз аб’ектыў фотакамеры Уладзіслава Цыдзіка, завітаць на выстаўку рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімчыны таксама можна будзе ў гэты фестывальны дзень. 

































Куды больш насычаным абяцае быць першы вераснёўскі дзень. Так, а сёмай гадзіне раніцы адбудзецца знакавая падзея - пасадка Сада Малітвы ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Дакрануцца да духоўнасці, згадаць вясёлкавае дзяцінства, адчуць хараство ўмелых рук дапамогуць каларытныя пляцоўкі.  Увогуле, сумаваць дарослым і дзецям не прыйдзецца, для кожнага тут знойдзецца развага да душы. Цудоўным фінальным акордам фестывалю стане святочны фейерверк.  
 
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

г. Слонім
    
28 жніўня – 1 верасня – XXVI Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. 
Г. Мінск, храм у імя свмч. Уладзіміра Хіраскі – г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – г. Мар’іна Горка, царква ў імя Блгв Аляксандра Неўскага – г.п. Чысць (Маладзечанскі раён), Свята-Мікалаеўская царква – в. Кіявец (Валожынскі раён), храм Святой Троіцы – г.п. Любча (Навагрудскі райн), Свята-Ільінская царква – г.п. Краснасельскі (Ваўкавыскі раён), храм у імя Вмч Георгія Перамоганосцы – г. Ваўкавыск, Петрапаўлаўскі сабор – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) – аг.Жыровічы (Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр).
 
ПРАГРАМА СВЯТА
 
31 жніўня
 
9.30–10.00 – урачыстае адкрыццё кніжнага магазіна “Санет”. Слонімскі райвыканкам (вул. Чырвонаармейская, 40).
10.00–20.00 – фестываль кнігі і прэсы. Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40).

Павільёны:
 
“Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь” (лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, прэзентацыі выдавецкіх праектаў);
“Друкарскі двор XVI стагоддзя”;
“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);
 
Праекты:
 
кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;
кнігі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямацка-фашысцкіх захопнікаў;
кнігі пісьменнікаў-юбіляраў;
кнігі, прысвечаныя Году малой радзімы;
грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”;
выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”;
выстаўка самаробнай кнігі;
выстаўка адукацыйных выданняў;
паштовы падворак “Ад старажытных часоў да сучаснасці”;
прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь;
святочны гандаль кнігай.
11.00–19.00 – дзіцячая пляцоўка “Вясёлка дзяцінства”. “Добрая кніга – дзецям” – прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны. Гарадскі парк па вул. Оперная. 
11.00–13.00 – міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Свята-Успенскі  Жыровіцкі манастыр (аг. Жыровіцы, вул. Саборная, 57).
11.00.-13.00 ДУА "Сярэдняя школа №5 г.Слоніма" (вул. Чырвонаармейская, 46)
11.00–17.00 – навукова-практычная канферэнцыя “Слонімскія чытанні”. Выстаўка “Мы ёсць народам! (Мітрафан Доўнар-Запольскі)”, прысвечаная гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
Выставачны праект “Маладая Беларусь: асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР. 
11.00.17.00 Гарадскі парк (вул. Оперная).
11.00–17.00 – абласны этап рэспубліканскага конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Гарадскі парк (вул. Оперная).
17.00-19.00 ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” (пл. Леніна, 13-4)
11.00-19.00 Выставачны праект “Друкаваныя выданні на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 20-39 гг.XX стагоддзя”.
Выставачны праект “Паэты і пісьменнікі Беларусі на медалях і манетах”.
вул.
12.00–19.00 – мастацкі праект “Куншты малявання. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”.
Прэзентацыя праекта “VKL3D” – макета Крэўскага замка з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці”.
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя.І.І.Стаброўскага (пл.Леніна,1).
12.00–19.00 – выстаўка “Слонім і наваколле”, прысвечаная Году малой радзімы і вядомым людзям Слонімшчыны.
Выстаўка рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны.
Выставачная экспазіцыя, прысвечаная 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. 
Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (вул.Першамайская, 10).
15.00–19.00 – “Коласаўскія чытанні”, прысвечаныя 75-годдзю заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя.Я.Коласа.
16.30–17.30 – Хрэсны ход удзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга і адкрыццё часоўні ў гонар святых  Пятра і Фяўронні. Вул.Чырвонаармейская.
17.00–19.00 – фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году малой радзімы ў Беларусі i 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Слонімскі драматычны тэатр (пл. Леніна, 13-4).
19.00–22.00 – спектакль “Вечар” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку (вул. Чырвонаармейская, 25).
21.30–23.00 – духоўна-асветніцкая сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі аг. Жыровіцы. Жыровіцкі цэнтр культуры (вул.Саборная, 46).




































1 верасня
 
7.15–7.45 – пасадка Сада Малітвы. Эдэмскі сад Свята-Успенскага  Жыровіцкага манастыра.
9.30–11.30 – Божая Літургія. Перадача Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан. Свята-Троіцкі сабор  (г.Слонім, вул. В.Крайняга, 23).
Дзіцячая пляцоўка “Вясёлка дзяцінства” (гарадскі парк, вул. Оперная).
10.30–11.00 – акцыя “Мая Радзіма Беларусь” – урачыстае ўручэнне падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласнікам Слонімскага раёна. 
10.00–19.00 – “Добрая кніга – дзецям” – прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, віктарыны.
10.00–17.00 – квэст-гульня “Код Сапегі”. Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40).
10.00–18.00 – выстаўка “Слонім і наваколле”, прысвечаная Году малой радзімы і вядомым людзям Слонімшчыны.
Выстаўка рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны.
Выставачная экспазіцыя, прысвечаная 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (вул.Першамайская, 10).
10.00–17.00 – выстаўка “Мы ёсць народам! (Мітрафан Доўнар-Запольскі)”, прысвечаная гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
Выставачны праект “Маладая Беларусь: асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР.
Сярэдняя школа №5 Слоніма (вул.Чырвонаармейская, 46).
10.00–18.00 – фотавыстаўка  “Бачу Беларусь такой…” Уладзіслава Цыдзіка. Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў (вул.Чырвонаармейская, 23).
10.00–20.00 – ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ. Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40).
 
Павільёны:
 
“Друкарскі двор XVI стагоддзя”;
“Слова пісьменніка” (прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі);
 
Праекты:
 
кнігі – пераможцы Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”;
кнігі, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямацка-фашысцкіх захопнікаў;
кнігі пісьменнікаў-юбіляраў;
кнігі, прысвечаныя Году малой радзімы;
грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”;
выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”;
выстаўка самаробнай кнігі;
выстаўка адукацыйных выданняў;
паштовы падворак “Ад старажытных часоў да сучаснасці”;
прэзентацыя творчых праектаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь;
святочны гандаль кнігай.
10.00–20.00 – гандлёвая пляцоўка “Гастра-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі” (вул. Чырвонаармейская).
Кірмаш прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.
10.00–20.00 – пляцоўка “Народная культура - крыніца духоўнасці” (вул. Чырвонаармейская).
Праект “Гродзенскія падворкі”. 
Першы падворак: Зельвенскі раён (народныя ансамблі “Званочкі” і “Весялуха”); Воранаўскі раён (народныя ансамблі народной песні “Зараніца” і “Лявоны”, узорны калектыў “Радунскія салавейкі”, ансамбль народной песні “Вясёлка”, вакальная група “Рэчанька”); Лідскі раён (народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёскі-калыскі”, народны ансамбль “Каханачка”, фальклорны калектыў “Талер”); Мастоўскі раён (народны ансамбль народнай песні “Ярыца”, пляцоўка “Кнігі будуюць МАСТЫ”).
Другі падворак: Гродзенскі раён (заслужаны аматарскі калектыў ансамбль песні і танца “Ніва”, народныя ансамблі “Рукавічкі” і “Жывіца”, правядзенне майстар-класа по побытавых танцах); Іўеўскі раён (народныя ансамблі “Юрацішкаўскі кірмаш”, “Вечарынка”, “Спадчына”, “Чабарок”);
Навагрудскі раён (ансамбль народных інструментаў “Гумарэска”, канцэртная праграма аматарскіх калектываў Уселюбскага СДК і Любчанскага ГДК); Карэліцкі раён (народныя ансамблі “Забава”, “Цырынскія музыкі”, народны лялечны тэатр “Батлейка”). 
Трэці падворак: Свіслацкі раён (народныя ансамблі і групы “Пушчанскія напевы”, “Калінка”, “Крынічанька”, “Вянок”, “Мілавіца”); Бераставіцкі раён (эстрадна-інструментальны ансамбль “TUTTI”, ансамблі “Канцона”, “Вереск”, “Стокротки”, “Бераставіцкія музыкі”); Ваўкавыскі раён (народныя ансамблі “Сваякі”, “Уладары”, “Каларыт”); Шчучынскі раён (народныя ансамблі і калектывы “Медуніцы”, “Сябрына”, “Скарбоначка”, “Васільковая раніца”).
10.00–20.00 – выстаўка кампазіцый з кветак “Кветкавы карагод”. Вул. Чырвонаармейская, 23.
10.00–20.00 – выстаўка “Жаночы твар Перамогі”. Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку (вул. Чырвонаармейская, 25).
10.00–20.00 – пляцоўка “Маладзёжная” (вул. В.Крайняга).
Канцэртная праграма “Дарогамі Перамогі”.
Рэспубліканскі патрыятычны праект “Беларусь помнит”.
Работа графічнай, паэтычнай і інтэлектуальнай майстэрняў.
Майстар-клас “Колер настрою”.
Тэатральная пастаноўка казкі “Чортаў скарб”.
Акцыя “Чытаем разам”. 
Акцыя “Разам з вышыванкай “Мае карані”.
Фотазона “Зорка пажаданняў”.
Акцыя “Слоним – здоровый город”.
Фотаквілт “75 мірных год”.
Ваенная агітбрыгада “Слава победы в сердцах поколений”.
Праект “Фотасушка”.
Конкурсная праграма (група “WaitWotion” Карпінчык Віталь і Савіч Кірыл г. Слонім).
Майстар-клас па графіці (мастак Аляксадр Ёрш, г. Слонім).
Інтэрактыўная праца фокусніка Сяргея Лябецкага, г. Мінск.
10.00–20.00 – пляцоўка “Хараство умелых рук”(пл. Леніна,1).
Майстар-класы традыцыйных рамёстваў Гродзенскай вобласці па народнаму ткацтву, ганчарству, кавальству, пляценні з прыродных матэрыялаў, лозапляценні, традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках мастацкай работы з паперы.
10.00–20.00 – пляцоўка “Фальклорная”(сквер на пл. Леніна).
Абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні, ансамбляў народнай песні “І родная мова як песня гучыць”.
Выстаўка-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў вобласці.
10.00–20.00 – выставачная пляцоўка мастакоў (пл. Леніна).
Мастацкая выстаўка-продаж твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз мастакоў”.
Выстаўка работ мастакоў Слонімшчыны “Арт-Слонім”.
Выстаўка работ вучняў дзіцячых школ мастацтваў Слонімскага раёна.
10.00–20.00 – дзіцячая пляцоўка “Вясёлка дзяцінства” (гарадскі парк, вул. Оперная).
Алея інтэрактыўных пляцовак “Кнігам-юбілярам прысвячаецца…”.
Канцэрт лепшых дзіцячых калектываў Слонімскага раёна.
Сюжэтна-гульнёвыя і анімацыйныя праграмы (народны гульнёвы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, народны тэатр гульні “100 сяброў”, народны тэатр студыі гульні “Гульнёвы кірмаш”, народны тэтр “Вясёлы дворык”, народны тэатр гульні “Анфас”). 
Конкурс малюнка на асфальце “Малюем мір”.
Прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці “Жамчужына дзіцячай літаратуры”.
Святочны гандаль дзіцячай кнігай.
10.00–20.00 – пляцоўка нацыянальных літаратур “Дыялог літаратур – дыялог культур”. Пляцоўка каля Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я.Коласа (вул. Савецкая, 6).
10.00–20.00 – пляцоўка “Дакрануцца да духоўнасці” (вул. В.Крайняга).
Выстаўка-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, манастырскага чаю і выпечкі.
10.00–20.00 – пляцоўка прафесійна-тэхнічных устаноў (вул.Савецкая).
Выстаўка вырабаў навучэнцаў сярэдне-спецыяльных устаноў Гродзенскай вобласці.
10.00–20.00 – пляцоўка “Гартаючы гісторыі старонкі…” (вул.Оперная).
Выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі Гродзенскай вобласці.
Тэатралізаваныя прадстаўленні рыцарскіх клубаў Гродзеншчыны.
Канцэртная праграма з удзелам ансамбляў сярэдневяковай музыкі і танцаў Гродзеншчыны.
Майстар-класы па сярэдневяковых танцах, конкурсна-гульнёвыя праграмы “Рыцарскія забавы”.
10.00–20.00 – турыстычная пляцоўка “Гродзеншчына запрашае”(вул. Чырвонаармейская , 40).
Прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гродзенскага рэгіёна.
Аглядныя экскурсіі  “Слонім – горад над Шчарай”.
Накірункі:
 
Слонім гістарычны
 
Заснаванне горада: дэ-факта, дэ-юрэ.
Горад Магдэбургскага права.
Слонім на скрыжаваннях 4-х дарог, 4-х культур, 4-х рэлігій.
Гісторыя Слоніма ў назвах вуліц.
 
Слонім культурны
 
Палескія Афіны.
Мецэнаты Слонімшчыны.
Людзі, якія праславілі Слонім.
Міхал Казімір Агінскі і яго “Сядзіба муз”.
“І спачатку было слова”.
 
Слонім архітэктурны (17-21 ст.ст.)
 
Архітэктурная спадчына Слоніма – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.
Найцікавейшыя пабудовы 19-21ст.ст.: асабнякі, жылыя дамы, будынкі грамадскага і прамысловага прызначэння, тэатр.




































Наваколле Слоніма
 
Жыровіцы – жамчужына “Залатога кальца” Слонімшчыны.
Комплекс былой сядзібы графа Пуслоўскага “Альбярцін”.
Велаэкскурсія да расколатага каменя з наведванннем комплекса былой сядзібы графа Пуслоўскага “Альбярцін” (веласіпеды прадстаўляюцца бескаштоўна).  
Аглядная экскурсія па аграгарадку Жыровіцы з наведваннем заалагічнага парку “Эдэмскі сад”. 
“МАБІЛЬНЫ МУЗЕЙ АКІЯНА”- незвычайны мабільны музей-лабараторыя акіяна сталічнага Цэнтра акіянаграфіі.
11.00–14.00 – адкрыты турнір г.Слоніма па гандболе. Адкрытая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка СДЮШАР №2 Слоніма (вул. Някрасава, 1А).
11.00–16.00 – адкрыты турнір Слоніма па шашках, шахматах. Гарадскі парк (вул. Оперная).
17.00–20.00 – адкрыты турнір Слоніма па міні-футболе. Адкрытая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка СДЮШАР №2 Слоніма (вул. Някрасава, 1А).
11.10–11.30 – урачыстае адкрыццё помніка Льву Сапегу. Пл. Леніна
11.30–11.55 – урачыстае шэсце, прысвечанае XXVІ Дню беларускага пісьменства
12.00–20.00 – пляцоўка “Чароўнае слова тэатра”. Унутраны дворык Слонімскага драмтэатра (пл. Леніна, 13-4).
Работа тэатраў батлейкі Гродзенскай вобласці. Канцэртная праграма класічнай музыкі.
12.00–13.40 – УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Галоўная сцэнічная пляцоўка  (перад будынкам Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку, вул. Чырвонаармейская, 25).
11.00–20.00 – спартыўная пляцоўка (вул.Някрасава, 1А, вул. Оперная).
12.00–14.00 – адкрытае першынство Слонімскага раёна “Дзіцячая лёгкая атлетыка”. Гарадскі парк (вул. Оперная). 
12.00–14.00 – адкрытае першынство Слоніма па веславанні на байдарках і каноэ. Канал Агінскага (раён гарадскога парка).
12.00–17.00 – паказальныя выступленні выхаванцаў аддзяленняў па відах спорту арганізацый фізічнай культуры і спорту: мастацкая гімнастыка, тайландскі бокс, каратэ, дзюдо, чэрлідынг. Гарадскі парк (вул. Оперная).
14.00–16.00  – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Перадача кніг бібліятэцы і іншым установам Слоніма ў рамках рэспубліканскай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”.  Слонімскі драматычны тэатр (пл. Леніна, 13-4).
15.00– 16.00 – прэзентацыя праектаў тэлеканала “Беларусь 3”.
“Сваімі словамі” – прэм’ера тэлевіктарыны пра мову і літаратуру (вядучая Алена Трацэнка). Творчая сустрэча з аўтарам праграмы “Суразмоўцы”, пісьменнікам Навумам Гальпяровічам.    Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (вул.Першамайская, 10).
14.00–17.00 – духоўна-асветніцкія  сустрэчы ўдзельнікаў экспедыцыі “Дарога да Святыняў” у нядзельнай школе Слоніма, Сялявіцкай яслі-садзе базавай школе Слонімскага раёна, Свята-Зосіма-Савваціеўскім Вяліка-Кракоцкім мужчынскім манастыры. Слонім – аг. Сялявічы – в. Вялікая Кракотка.
14.00–17.00 – адкрыты турнір Слоніма па валейболе. Адкрытая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка СДЮШАР №2 Слоніма (вул. Някрасава, 1А).
































ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ  
 
14.30–14.40 – урачыстая цырымонія спецыяльнага памятнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанага XXVІ Дню беларускага пісьменства ў Слоніме. Цэнтральная плошча (вул. Чырвонаармейская, 40).
Галоўная сцэнічная пляцоўка (вул. Чырвонаармейская, 25).
14.30–16.00 –“Край бацькоўскі, мой край беларускі” Літаратурна-мастацкая дзея.
17.00–18.20 – спектакль “Камедыя” У.Рудава Слонімскага драматычнага тэатра.
20.00–22.00 – ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. 
Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці.
Канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня па-над Шчарай”.
Святочны фейерверк.