Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

13 красавіка 2018

Акцыя «Будзьце здаровыя» прайшла па рашэнні валанцёрскага савета раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Прыцягнуць увагу гараджан да праблем са здароўем і важнасці здаровага ладу жыцця, нагадаць агульнавядомыя метады прафілактыкі любога захворвання і расказаць аб даступных кожнаму чалавеку «леках» — з такой мэтай валанцёры Чырвонага Крыжа выйшлі на вуліцы горада.

Маладыя людзі з валанцёрскага атрада «Цёплыя рукі» Ваўкавыскага каледжа ГрДУ ім. Янкі Купалы распаўсюджвалі таксама буклеты па прапагандзе здаровага ладу жыцця «Будзьце здаровыя», «Мы за ЗЛЖ», «11 парад здаровага ладу жыцця», «Я хачу быць здаровым» у мікрараёне «Паўднёвы», на плошчы Леніна, у сваёй навучальнай установе. На гэтую ж тэму былі праведзены інфармацыйныя гадзіны.

Наш час