Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

1 мая 2018

Адкрыты фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Танцуюць усе!» сабраў у гарадскім Доме культуры 69 калектываў і салістаў у розных танцавальных напрамках ад класікі да фармэйшн

У гарадскім доме культуры прайшоў адкрыты фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Танцуюць усе!». У ім прынялі ўдзел 69 калектываў і салістаў, якія прадставілі харэаграфічныя кампазіцыі ў розных танцавальных напрамках ад класікі да фармэйшн.

Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвала журы: загадчык сектарам культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Урбановіч, дырэктар Ваўкавыскага ГДК Вадзім Бычак, балетмайстар-пастаноўшчык знакамітага музычнага тэатра «Рада» Аксана Кімкетава, акцёр гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Аляксандр Калагрыў, артыст балета вышэйшай катэгорыі, балетмайстар заслужанага ансамбля песні і танца «Ніва» Верцялішкаўскага Цэнтра культуры, чэмпіён Беларусі па хіп-хопу Юрый Цілюлька, а таксама балетмайстар узорнага ансамбля эстраднага танца «Ваўкавыскія непаседы» Аляксандр Мельнікаў, які з'яўляецца аўтарам ідэі фестывалю.

А ўвасобіць гэту ідэю ў жыццё дапамаглі спонсары: ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», Ваўкавыскі ГДК, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама, Ваўкавыскае раённае аддзяленне прафсаюзаў, Ваўкавыскі райкам камуністычнай партыі РБ, Ваўкавыскі бізнес-цэнтр і тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна.