Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

12 красавіка 2018

Абласны конкурс танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі» пройдзе 21 красавіка

21 красавіка ў 12.00 у Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца абласны конкурс танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі», які з'яўляецца унікальнай магчымасцю акунуцца ў магічны свет харэаграфічнага мастацтва.

Усяго больш за 40 калектываў самых розных творчых напрамкаў. Свята харэаграфічнага мастацтва з’явіцца для яго ўдзельнікаў месцам творчай садружнасці, узаемаўзбагачэння рэпертуару беларускай танцавальнай спадчынай і лепшымі ўзорамі сучаснай харэаграфіі.

Гісторыя конкурсу бярэ пачатак у 2001 годзе, калі ён адбыўся ўпершыню і быў накіраваны на падтрымку і развіццё сельскіх танцавальных калектываў Гродзенскай вобласці. З 2009 года ў конкурсе прымаюць удзел калектывы, якія маюць творчы вопыт, і дэбютанты, якія робяць першыя крокі на абласной сцэне.

У цяперашнім конкурсе танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі» ўдзельнікі выступяць у дзвюх узроставых групах па наступных намінацыях: беларускі і народны танец, сучасная харэаграфія.

Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства арганізатары падрыхтавалі падарунак – экскурсію па горадзе з наведваннем Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і мемарыяльнага комплексу памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны.

Конкурс танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі» стане яшчэ адной яркай старонкай у маляўнічай палітры культуры г. Смаргоні і прынясе шмат шчаслівых, радасных хвілін усім удзельнікам гэтай падзеі.

Арганізатары мерапрыемства: галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама.

Гродзенская праўда