Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231900, г. Волковыск,
ул.Дзержинского, 3
Электронная почта:
grvlisp@mail.grodno.by
Телефон:
(8-015-12)-4-13-55
Факс: (801512) 4-13-09
9 мая 2019

Ваўкавыск адзначыў Дзень Перамогі

74-я гадавіна Вялікай Перамогі адзначана ў нас выдатным сонечным і цёплым надвор’ем. Здаецца, сама прырода святкуе разам з жыхарамі краіны і раёна гэты адметны і лёсавырашальны дзень — Дзень Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.

Распачаліся святочныя мерапрыемствы традыцыйным мітынгам у скверы Памяці. У тэатралізаванай пастаноўцы работнікі культуры нагадалі прысутным тыя эмоцыі і пачуцці, якія прасякалі людскія жыцці ў жахлівыя дні вайны. Чаканне з фронту і замест вяртання дарагога чалавека — сціплыя радкі “пахаронкі”, якую прынёс паштальён, смутак, журба, а потым радасць Перамогі са слязьмі на вачах — усё гэта ўвасобіла кароткая драматычная замалёўка. Пра важнасць памяці аб вайне і Перамозе гаварылі на мітынгу старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Анатоль Ігнатовіч і студэнтка Ваўкавыскага каледжа Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Яна Кур’яновіч. Сваё захапленне стаўленнем і павагай да ветэранаў і памяці аб вайне ў Беларусі і Ваўкавыску выказаў госць з Грузіі, доктар эканамічных навук, прафесар Мурман Кварацхелія. Па традыцыі ветэраны і ганаровыя госці свята павязалі піянерскія гальштукі і ўручылі членскія білеты БРСМ юнакам і дзяўчынам, якія днямі ўступілі ў шэрагі гэтых грамадскіх аб’яднанняў.






































































































































































































































































































































Пасля ўскладання вянкоў і кветак да мемарыялаў у скверы Памяці і скверы Воінаў-інтэрнацыяналістаў святочнае шэсце рушыла да плошчы імя Леніна. У калоне, акрамя ветэранаў на рэтра-аўтамабілях, прадстаўнікоў улады, грамадскасці, працоўных калектываў і моладзі, ішлі людзі з партрэтамі сваіх родных або знаёмых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — гэта была акцыя “Беларусь памятае”, ініцыяваная Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.







































































































































































































































































































































































































На плошчы імя Леніна, дзе і праходзяць галоўныя святочныя мерапрыемствы, пачэсныя месцы аддадзены, вядома ж, ветэранам.



















































Іх і ўсіх жыхароў і гасцей Ваўкавыска павіншаваў са святам, адкрываючы праграму святкавання, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Навіцкі.
























Прадоўжыліся мерапрыемствы выступленнямі народнага хору ветэранаў вайны і працы “Натхненне” Ваўкавыскага ГДК і кавер-групы “Вольны стыль”. 
















































































































































































Па вуліцах горада прайшла прысвечаная Дню Перамогі і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў лёгкаатлетычная эстафета, свае прызы ўдзельнікам якой заснавала і рэдакцыя раённай газеты “Наш час”.


















































































Да 9 гадзін вечара на плошчы імя Леніна працягваецца праца гандлёвых кропак, забаўляльных пляцовак, атракцыёнаў, выставаў работ народных майстроў, рэтра- і спецыяльных аўтамабіляў, “палявой пошты”.








































































































Таксама байкеры Ваўкавыска ўшанавалі памяць загінуўшых у баях за горад і ўсклалі кветкі ў скверы ля Вечнага агню, мемарыяльным комплексе Парахаўня і наведалі помнік-танк на вуліцы Перамогі.

















































































З 18 гадзін для жыхароў і гасцей Ваўкавыска выступа
ў ансамбль “Рада” з Гродна і артысты Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры. А завершылася святкаванне 21-й акцыяй “Спяём “Дзень Перамогі” разам!”. Яшчэ раз са святам, Ваўкавыск!