Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231900, г. Волковыск,
ул.Дзержинского, 3
Электронная почта:
grvlisp@mail.grodno.by
Телефон:
(8-015-12)-4-13-55
Факс: (801512) 4-13-09
2 апреля 2019

2 красавіка Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

 Паважаныя Ваўкавычане!

   У навейшай гісторыі Беларусі і Расіі 2 красавіка асаблівы дзень – у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор “Аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі”, а 2 красавіка 1997 года – “Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі” і афіцыяльна 2 красавіка стала святочнай датай – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
   Сучасныя інтэграцыйныя працэсы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі працягваюцца ў Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе. Беларусь і Расія рэалізуюць буйныя сумесныя праекты, супрацоўнічаюць ў разнастайных галінах народнай гаспадаркі, навукі, адукацыі і культуры.
 Трывалае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дапаўняюць пабрацімскія сувязі –амаль кожны горад нашай Рэспублікі мае гарады-пабрацімы ў Расійскай Федэрацыі. У тым ліку і Ваўкавыск з’яўляецца партнерам гарадоў Гусева і Уладзіміра.
    Дзесяцігоддзямі ў сумесных стваральных справах і вялікіх перамогах умацоўвалася наша трывалае сяброўства, развіваліся духоўныя каштоўнасці абедзьвух краін і народаў. Шмат ужо зроблена. Яшчэ болей толькі належыць зрабіць.
     Выказваем упэўненасць у тым, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі і надалей будуць умацоўвацца дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а знакам нашага сяброўства заўсёды будзе агульнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрыні! Няхай у дамах беларусаў і расіян заўсёды будуць мір, дабрабыт і згода!