Версія для друку
Памер
+
Друк

Ваўкавыскі райвыканкам зацвердзіў Праграму правядзення ў раёне духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” 30—31 жніўня

Згодна з праграмай, 30 жніўня, у пятніцу:

у 15.00 адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі на мяжы Зэльвенскага і Ваўкавыскага раёнаў. Затым госці пераедуць у Ваўкавыск;

з 16.00 да 16.30 адбудзецца пасадка Сада Малітвы каля храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў Славенскіх у Ваўкавыску;

з 16.30 да 17.30 пройдзе набажэнства ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ваўкавыску;

з 17.30 да 18.00 адбудзецца рэлігійнае шэсце ад храма святых апосталаў Пятра і Паўла да пляцоўкі па вуліцы К.Маркса (вуліца Леніна — вуліца К.Маркса);

з 18.00 да 18.45 — урачыстае мерапрыемства на пляцоўцы па вуліцы К.Маркса;

з 18.45 да 19.00 — рэлігійнае шэсце ад пляцоўкі па вуліцы К.Маркса да храма святых апосталаў Пятра і Паўла па Ваўкавыску (вуліца К.Маркса — вуліца Леніна);

з 19.00 да 20.00 — вячэрняе набажэнства ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла і імша ў касцёле Святога Вацлава;

з 20.00 да 21.00 — духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі Ваўкавыска ў Ваўкавыскім гарадскім Доме культуры.

31 жніўня, у суботу:

з 9.00 да 11.00 — набажэнства ў храме святога вялікамучаніка Георгія Пабеданосца ў гарадскім пасёлку Краснасельскі. Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі Краснасельскага і Росі ў каталіцкім Доме рэкалекцыйным;

з 9.00 да 11.00 — духоўна-асветніцкая сустрэча з адпачываючымі санаторыя “Пралеска”.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://volkovysk.grodno-region.by/by/volkovysk-news-by/view/vaukavyski-rajvykankam-zatsverdziu-pragramu-pravjadzennja-u-raene-duxouna-asvetnitskaj-ekspedytsyi-12856-2019/

© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА