Версія для друку
Памер
+
Друк

Сёння ў Беларусі стартуюць сельскагаспадарчыя ярмаркі

У іх ходзе гараджане купляюць на зіму дары восені.

На Гродзеншчыне сёлета запланаваны прыкладна 50 кірмашоў, якія пройдуць у асноўным у кастрычніку. Так, 21 верасня можна будзе “закупіцца” ў Ашмянах, 28 верасня і 2 кастрычніка — у Лідзе. Першая ярмарка ў Гродне прызначана на першыя выхадныя кастрычніка. Інфармацыю аб правядзенні папярэдне размяшчаюць на сайтах райгазет і выканкамаў, а таксама ў газетах. Так што сачыце за “Нашым часам”, і вы своечасова даведаецеся, калі пройдуць сельскагаспадарчыя ярмаркі на Ваўкавышчыне.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://volkovysk.grodno-region.by/by/volkovysk-news-by/view/sennja-u-belarusi-startujuts-selskagaspadarchyja-jarmarki-12962-2019/

© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА