Афіцыйны сайт
9 сакавіка 2018

Жанчын за рулём павіншавалі Дзяржаўтаінспекцыя і Белдзяржстрах

Традыцыйную акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня, правялі сёння аддзел Дзяржаўтаінспекцыі Ваўкавыскага РАУС і прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Ваўкавыскім раёне.

Старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Свейка падчас дзяжурства на плошчы імя Леніна ў Ваўкавыску спыняў выключна вадзіцеляў прыгожага полу. Не абыходзілася без праверкі дакументаў, але да гонару аўтамабілістак варта сказаць, што практычна ва ўсіх яны былі ў парадку. Да таго ж, пасажыры ў іх аўтамабілях былі прышпіленыя, а дзеці знаходзіліся ў аўтакрэслах, як таго і патрабуюць Правілы дарожнага руху. Жанчын за рулём, якія паважаюць правілы, Аляксандр Свейка і страхавы агент прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Ваўкавыскім раёне Таццяна Стэльмашок віншавалі са святам, уручалі кветкі, а таксама флікеры, размалёўкі для дзяцей і рэкламную прадукцыю ад Белдзяржстраха.

Удзельнікі акцыі былі рады ў гэты святочны дзень падняць настрой аўтамабілістам, нагадаць, што Белдзяржстрах заўсёды побач з уладальнікамі транспарту, а Дзяржаўтаінспекцыя — не карны орган, а перш за ўсё дапамагае ўдзельнікам дарожнага руху. Такія акцыі ў Ваўкавыску ДАІ і Белдзяржстрах праводзяць ужо не першы год, яны працягнуцца і ў далейшым.

Наш час