Афіцыйны сайт
6 ліпеня 2017

Запрашаем прыняць удзел у «Велакарнавале»

16 ліпеня ў рамках святкавання Дня вызвалення г. Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ўпершыню адбудзецца «Велокарнавал».

Запрашаем усіх жадаючых!

Для ўдзелу велааматараў неабходна ўпрыгожыць свой транспарт або падрыхтаваць карнавальны касцюм. 

Вітаецца любы палёт фантазіі.

Пачатак збору карнавальшчыкаў у 13.30 на плошчы ім. Леніна. «Велакарнавал» стартуе ў 14.00. 

Маршрут: плошча ім. Леніна - вуліцы г. Ваўкавыска - водна-зялёная зона ў раёне філіяла «Ваўкавыская электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». 

Аргкамітэт

Фотаздымак http://www.huffingtonpost.com