Афіцыйны сайт
6 верасня 2017

«Выдаткуйце хвіліну, зменіце жыццё»

Акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню прафілактыкі суіцыдаў пад такім дэвізам праводзілася 8 верасьня Ваўкавыская ЦРБ.

У гэты дзень кожны чалавек можа звярнуцца і атрымаць бясплатную кансультацыю псіхолага, інфармацыю пра прафілактыку суіцыдальных паводзін і дасягненні псіхічнага і псіхалагічнага дабрабыту.

Па актуальных праблемах псіхічнага здароўя кансультацыі дадуць псіхатэрапеўт раённай паліклінікі (кабінет 310), псіхолаг дзіцячай паліклінікі (кабінет 33), урачы-псіхіятры ЦРБ.

 Нагадваем, што кожны дзень з 10.00 да 13.00, акрамя суботы і нядзелі, працуе тэлефон даверу па аказанні псіхалагічнай дапамогі насельніцтву раёна. Яго нумар 6-52-73. Дапамога аказваецца ананімна.